ІТ-топы хочуць наймаць у Беларусі (але Польшча таксама акей)

Беларусь абышла Польшчу ў топе папулярных рынкаў для наймання ІТ-спецыялістаў беларускімі кампаніямі. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні беларускага ІТ-сектара, праведзенага Belarus IT CEO Club.

12 каментарыяў
Даследаванне праводзілася ў красавіку–маі гэтага года. У ім узялі ўдзел уласнікі і дырэктары 150+ ІТ-кампаній (пераважна аўтсорсінгавыя, аўтстафінгавыя і прадуктовыя). Штат 65% кампаній — да 100 чалавек. У 9% кампаній працуе ад 200 да 500 супрацоўнікаў. 80+ кампаній — рэзідэнты ПВТ.

Дзе наймаюць

Па выніках даследавання Беларусь апынулася на першым месцы ў рэйтынгу самых папулярных лакацый для наймання спецыялістаў. 27% рэспандэнтаў заявілі, што пакуль гатовыя наймаць толькі ў РБ.

Увосень 2022 года (па выніках аналагічнага даследавання) ІТ-кампаніям найбольш цікавы быў кадравы рынак Польшчы. Сёлета Польшчу выбралі 24% рэспандэнтаў.

Для 12% кампаній лакацыя пры пошуку кваліфікаваных кадраў выявілася непрыярытэтнай.

На думку аналітыкаў Belarus IT CEO Club, адная з прычын цікавасці ў кадравым рынку Беларусі — павелічэнне колькасці тэхнічных спецыялістаў. Гэты факт адзначылі больш за 50% рэспандэнтаў. Увосень мінулага года павелічэнне колькасці тэхспецыялістаў заўважылі толькі 44% рэспандэнтаў.

Акрамя таго ў ІТ-спецыялістаў у Беларусі знізіліся запыты па заробках. Гэта таксама адбілася на цікавасці да наймання на рынку РБ.

Між тым у многіх кампаніях пакуль не размарожаны перагляд заробкаў. Большасць рэспандэнтаў (68%) паказалі, што сярэдні ўзровень заробкаў у іх кампаніі застаўся ранейшым. Пра павышэнне заявілі толькі 14%, знізілі заробкі 18% кампаній. 

Бэнч

Даследаванне паказала, што сітуацыя з бэнчам у ІТ-кампаніях значна не змянілася за апошнія паўгода, аднак прыкметна пагоршылася ў параўнанні з вясной 2022 года. Калі год таму бэнч рос у 27% кампаній, то цяпер у 38% кампаній.

Толькі ў 11% кампаній няма бэнчу, і яны актыўна наймаюць новых спецыялістаў.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Рэлакейту няма. Як ІТ-кампанія звольніла ўсю мінскую каманду пасля 10+ гадоў працы
Па тэме
Рэлакейту няма. Як ІТ-кампанія звольніла ўсю мінскую каманду пасля 10+ гадоў працы
Страты ІТ ад пачатку вайны — амаль 20 тысяч чалавек. Параўналі з «першай хваляй»
Па тэме
Страты ІТ ад пачатку вайны — амаль 20 тысяч чалавек. Параўналі з «першай хваляй»
CactusSoft таксама. Бельгійская кампанія вывезе мінскую каманду
Па тэме
CactusSoft таксама. Бельгійская кампанія вывезе мінскую каманду
Топ-50 ІТ-кампаній у Беларусі. Што змянілася па дзвюх хвалях рэлакацыі
Па тэме
Топ-50 ІТ-кампаній у Беларусі. Што змянілася па дзвюх хвалях рэлакацыі

Читать на dev.by