ІТ-прафесіі, чыя запатрабаванасць будзе больш за ўсё расці наступныя 10 гадоў

Тым, хто задумваецца пра кар’еру ў тэхналагічнай сферы — або пра змену кар’еры ўнутры яе — хочацца ведаць, што іх выбар апраўдае сябе ў перспектыве. Амерыканская профільная асацыяцыя CompTIA ў свежай справаздачы State of the Tech Workforce назвала айцішнікаў, папулярнасць якіх будзе расці найбольшымі тэмпамі найбліжэйшае дзесяцігоддзе.

Пакінуць каментарый

На думку экспертаў, хутчэй за ўсё будзе павялічвацца попыт на спецыялістаў па працы з данымі — аналітыкаў і дата-саентыстаў. Услед за імі ідуць спецыялісты па кібербяспецы, інжынеры і распрацоўшчыкі софту, вэб- і UI/UX-дызайнеры і вэб-распрацоўшчыкі.

Зрэшты, адзначае Dice, рабіць прагнозы на такі працяглы тэрмін рызыкоўна, паколькі сфера вельмі дынамічна развіваецца і можа моцна змяніцца за кароткі прамежак часу. Напрыклад, у 2005-м наўрад ці хтосьці прадбачыў, што рэліз айфона прывядзе да з’яўлення бурнага рынку праграм і сэрвісаў у 2009-м. У цяперашні час наўрад ці можна прадбачыць, як АІ-чатботы накшталт ChatGPT зменяць рынак працы для распрацоўшчыкаў софту ў 2033 годзе. Так ці інакш, кампаніям усюды і заўсёды будуць патрэбныя кадры для апрацоўкі велізарных аб’ёмаў даных, абароны ад унутраных і вонкавых пагроз, а таксама для стварэння якаснага і сімпатычнага софту.

Якія ІТ-прафесіі будуць расці больш за ўсё ў 2023 годзе
Па тэме
Якія ІТ-прафесіі будуць расці больш за ўсё ў 2023 годзе
12 ИТ-направлений, по которым рекрутерам труднее всего найти кандидатов
По теме
12 ИТ-направлений, по которым рекрутерам труднее всего найти кандидатов

Читать на dev.by