Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кітаец ледзь не памёр ад інфаркту, пакуль дапамагаў сыну рабіць хатняе заданне

Жыхар усходняй кітайскай правінцыі Чжэцзян на прозвішча Чжан ледзь не памёр ад сардэчнага прыступу, пакуль дапамагаў сыну з хатнім заданнем, піша South China Morning Post. Выпадак чарговы раз прыцягнуў увагу да праблемы высокай нагрузкі на школьнікаў і іх бацькоў у краіне.

2 каментарыя

Чжан параўнальна малады — яму 40+. 12 снежня ён дапамагаў сыну, які рыхтуецца да паступлення з малодшай у старэйшую сярэднюю школу, калі раптам яму стала цяжка дыхаць і з’явіўся боль у грудзях.

Чжана тэрмінова даставілі ў бальніцу, дзе яму дыягнаставалі востры інфаркт міякарда. Дактары правялі аперацыю, дзякуючы якой жыццё пацыента ўдалося выратаваць. Прычынай інфаркту стала ішэмічная хвароба сэрца, якая часцяком пагаршаецца ад стрэсу.

Чжан часта сядзеў з сынам над хатнім і на кожны вечар арганізоўваў яму дадатковыя заняткі. Паміж імі былі напружаныя адносіны — падлетак не вытрымліваў вучэбнай нагрузкі, якую ўзваліў на яго бацька. Акрамя школы ён запісаў сына на некалькі падрыхтоўчых курсаў, сам адвозіў на іх дзіця і забіраў.

Выданне адзначае, што Чжан далёка не першы бацька, які трапіў у бальніцу праз праблемы са здароўем, звязаныя з навучаннем дзяцей. У лютым у аднаго кітайца пачаліся сур’ёзныя праблемы са зрокам праз спрэчкі з дзіцем наконт школьных заданняў. Яшчэ адная кітаянка атрымала інфаркт у 2018 годзе — так раззлавалася на дачку за тое, што яна не паспела зрабіць хатняе, а ўжо было пара класціся спаць.

Многія настаўнікі ў Кітаі ўскладаюць адказнасць за выкананне хатніх заданняў на бацькоў. Для тых паспяховасць дзяцей часцяком з’яўляецца меркай уласнага поспеху, а высокі вынік дзяцей на ўступных у ВНУ — адзінай дарогай да іх светлай будучыні. Канкурэнцыя ў мясцовых ВНУ расце з кожным годам.

У старшакласнікаў будзе новы факультатыў. Пра тэхніку і тэхналогіі
У старшакласнікаў будзе новы факультатыў. Пра тэхніку і тэхналогіі
Па тэме
У старшакласнікаў будзе новы факультатыў. Пра тэхніку і тэхналогіі
Гейтс заявил что в США есть проблема с преподаванием математики. И предложил три способа исправить её
Гейтс заявил, что в США есть проблема с преподаванием математики. И предложил три способа исправить её 
По теме
Гейтс заявил, что в США есть проблема с преподаванием математики. И предложил три способа исправить её

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

Ну вот, вам же прямо тут написали https://devby.io/news/problemy-s-psihikoi-u-ludei-dostigli-masshtabov-pandemii

Пейте таблеточки и не нервничайте.

capslock
capslock HR в НИИ Бацца
1

И картошку с мясом на ночь не ешьте!