З Google сышоў «хросны бацька» штучнага інтэлекту

Джэфры Хінтан, якога называюць адным з «хросных бацькоў» штучнага інтэлекту і які ў 2018 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію за фундаментальную працу, якая дала штуршок сённяшняму буму АІ, цяпер шкадуе пра сваю працу. Нядаўна ён пакінуў Google і стаў адкрыта казаць пра рызыкі тэхналогіі, піша New York Times.

Пакінуць каментарый

«Я суцяшаю сябе стандартным апраўданнем: калі б гэта зрабіў не я, гэта зрабіў бы хтосьці іншы», — адзначыў Хінтан, які прапрацаваў у Google больш за дзесяць гадоў. Ён дадаў, што будзе складана перашкодзіць зламыснікам выкарыстоўваць АІ на шкоду.

Пра адстаўку 75-гадовы Хінтан апавясціў Google у красавіку. У мінулы чацвер адбылася ягоная гутарка з гендырэктарам кампаніі Сундарам Пічаі. Яе змест невядомы.

Навуковец прыйшоў у Google пасля таго, як тая купіла кампанію, заснаваную ім і двума яго студэнтамі. Адзін са студэнтаў пазней стаў галоўным навуковым супрацоўнікам у OpenAI. Трое распрацавалі нейрасетку, якая самастойна навучалася распазнаваць аб’екты. Іх напрацоўкі пасля ляглі ў аснову чатаў ChatGPT і Google Bard.

Хінтан быў задаволены лідарствам Google у сферы АІ да таго моманту, як Microsoft запусціла абноўлены Bing, які вельмі напалохаў пошукавага гіганта. Хінтан лічыць, што лютую канкурэнцыю будзе немагчыма спыніць, у выніку чаго ў свеце развядзецца столькі фэйкавага тэксту і выяў, што будзе больш нельга сказаць, дзе праўда. Акрамя распаўсюджвання дэзінфармацыі Хінтан асцерагаецца, што АІ будзе адымаць у людзей працоўныя месцы і стане разумнейшым за людзей.

У Google «б’юць трывогу» праз новы чат-бот ChatGPT
Па тэме
У Google «б’юць трывогу» праз новы чат-бот ChatGPT
IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ
Па тэме
IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ

Читать на dev.by