З GTA VI могуць выразаць частку гульні — яна з'явіцца пазней у якасці DLC

Rockstar Games можа выпусціць працяг гульні пры канцы 2024 года, паведамляе Dextero.

1 каментарый

На думку інсайдара Tez2, для таго каб паспець да рэлізу, студыя можа выразаць з гульні частку кантэнту. Найлепшым варыянтам, лічыць ён, будзе выпусціць яго пазней у якасці DLC. «Крайні тэрмін [рэлізу] за апошнія пару гадоў мяняўся мноства разоў і, на жаль, можа выслізнуць і на пачатак 2025 года. Але я не думаю, што вышэйшае кіраўніцтва Rockstar у стане і далей адкладаць рэліз да 2026 года», — заявіў Tez2.

Адзін з ключавых фактараў, які ўплывае на планы студыі, — гэта палітыка вяртання супрацоўнікаў з аддаленай працы. Інсайдар мяркуе, што сітуацыя можа прывесці да звальнення некаторых распрацоўшчыкаў і выклікаць «страту працоўных талентаў». Раней у лістападзе стала вядома, што гульня выйдзе ў 2024 годзе. Гэта вынікае з ліста Microsoft, адрасаванага брытанскаму рэгулятару ў справе пра куплю Activision Blizzard.

У GTA Online знайшлі ўразлівасць, якая дазваляе аддалена запускаць шкодны код
Па тэме
У GTA Online знайшлі ўразлівасць, якая дазваляе аддалена запускаць шкодны код
У сеціве з’явілася частка зыходнага кода GTA V 
Па тэме
У сеціве з’явілася частка зыходнага кода GTA V
Эмінем мог сыграць у фільме паводле GTA III, але Rockstar адмовілася
Па тэме
Эмінем мог сыграць у фільме паводле GTA III, але Rockstar адмовілася

Читать на dev.by