Айцішная кампанія даслала паліцыю, каб адведаць цемнаскурага супрацоўніка на бальнічным. Цяпер ён судзіцца за дыскрымінацыю
Цемнаскуры супрацоўнік судзіцца з амерыканскай кампаніяй Workday, якая выклікала да яго паліцыю з праверкай, калі ён быў на бальнічным і праходзіў лячэнне ў бальніцы. Гісторыю расказвае Business Insider.
Цемнаскуры супрацоўнік судзіцца з амерыканскай кампаніяй Workday, якая выклікала да яго паліцыю з праверкай, калі ён быў на бальнічным і праходзіў лячэнне ў бальніцы. Гісторыю расказвае Business Insider.
Workday займаецца распрацоўкай праграмных платформаў, напрыклад, для кіравання фінансамі і персаналам. Энтані Хіл займае тут пасаду галоўнага юрыста, але цяпер не працуе. У снежні 2023 года ён падаў пазоў за дыскрымінацыю па прыкметах расы і працаздольнасці.
Адпачынак па здароўі ён узяў ад 12 кастрычніка да 22 лістапада 2022 года, бо праз напружанне на працы стаў больш піць. Дапамога дактароў яму спатрэбілася праз «стрэс, знясіленне і траўму, выкліканую няроўным, дыскрымінацыйным, рэпрэсіўным, здзеклівым і жорсткім стаўленнем» да яго з боку калег.
Хіл сцвярджае, што ў дзень, калі быў у бальніцы, ён напісаў свайму менеджару па імэйле, што яму тэрмінова туды трэба. Напярэдадні ён падаў заяўку на бальнічны, і наступнага дня менеджарка адказала, каб ён не хваляваўся і думаў пра здароўе. Але 20 кастрычніка да яго даслалі паліцыю з праверкай — хоць, адзначае Хіл, людзі са зброяй наўрад ці маглі зрабіць для яго штосьці, чаго не зрабілі б дактары.
У дакладзе паліцыі гаворыцца, што Workday ініцыявала праверку пасля таго, як не змагла звязацца ні з Хілам, ні з яго жонкай, якая была пазначаная як кантакт на экстранны выпадак. Жонка пацвердзіла паліцыі, што яе муж у бальніцы. Хіл кажа, што яму з кампаніі не тэлефанавалі і не пісалі, а апошні імэйл ад менеджара ён атрымаў 13 кастрычніка. Эйчары пасля так не патлумачылі яму, навошта спатрэбілася рабіць гэтую праверку і палохаць сям’ю.
Пасля вяртання на працы да яго «ставіліся з агідай», сталі мацней цкаваць і перасталі клікаць на мітынгі. Таксама яго перавялі на частковую занятасць, хоць наймалі на фултайм.
У сакавіку 2023 года яго на пяць тыдняў адхілілі, а ў маі адправілі ў адпачынак па часовай непрацаздольнасці і стане здароўя, аднак у доўгатэрміновым такім адпачынку адмовілі. Перад гэтым у красавіку ён падаў скаргу ў Камісію па роўных магчымасцях працаўладкавання ЗША, а ў жніўні 2023-га падаў пазоў у федэральную акругу Калумбія, які пазней адклікаў.
Акрамя снежаньскага пазову Хіла да Workday выстаўлены групавы пазоў. У ім абвінавачваецца ў прадузятасці яе АІ-софт для скрынінгу суіскальнікаў. Каментаваць пазоў Хіла ў кампаніі адмовіліся.
Ну ясно же всё, беспокоились о нём, не смогли с родственниками связаться. Может он там помер или в горячке лежит, вот и позвонили 911, какая дискриминация? Хитрый афроамериканец юрист вот и чудит из конторы бабки выколачивает. Бедолага даже от стресс больше пить начал.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 кастрычніка 2024, 20:06
Помощь врачей ему понадобилась из-за «стресса, истощения и травмы, вызванной неравным, дискриминирующим, репрессивным, издевательским и жестоким отношением» к нему со стороны коллег.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Может и к лучшему
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Ну ясно же всё, беспокоились о нём, не смогли с родственниками связаться. Может он там помер или в горячке лежит, вот и позвонили 911, какая дискриминация? Хитрый афроамериканец юрист вот и чудит из конторы бабки выколачивает. Бедолага даже от стресс больше пить начал.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 кастрычніка 2024, 20:06
А разве в США есть "больничный"?
Называются sick leave
Очень похоже на типичный DEI hire