Сталяр, барбер, фермер. Айцішнікі распавядаюць, чым зоймуцца, калі ШІ забярэ працу (і збіраюць падушку)

Канал для айцішнікаў у Польшчы задаўся пытаннем — і атрымаў адказы.

3 каментарыя

Так-так, апытанне было несур’ёзным. А вось некаторыя адказы — нават вельмі. Такім чынам, што ж рабілі б падпісчыкі канала:

  • З калегамі закранулі тэму. Адзін сказаў, што машыны б старыя рамантаваў, другі б фарбаваць пайшоў, трэці — мэблю збіраць. І пры гэтым усе адказалі чыста з таго, што апошняе рукамі рабілі.
  • Хацеў бы займацца сталярнымі работамі і вітражамі.
  • Мэблю б збірала.
  • Пазногцікі.
  • Тапер.
  • «Убер».
  • Кіроўца, пакуль робатаў на дарогі не пусцілі.
  • Стала б псіхолагам. Або трамвай вадзіць. І «Жабку» цікава было б адкрыць, так.
  • Стаў бы кілерам або альфонсам.
  • Калі б ШІ адабраў працу ў ІТ, то стаў бы арт-ню фатографам.
  • Барбер, бармэн.
  • Варыянтаў некалькі: пайшоў бы вучыцца на доктара; або ў службу дастаўкі; стаў бы электрыкам; або гарадскім вар’ятам.
  • Вярнуўся б у медыцыну або ўніверсітэт. 
  • Вярнуўся б на завод электрыкам, скончыў бы там жа, дзе і пачынаў.
  • Друкаваць і фарбаваць кастомныя калекцыйныя фігуркі. А стоп, я і так іх раблю, гэтую працу ШІ дакладна не забярэ.
  • Эх, прыйшлося б канал на YouTube заводзіць, HEMA пачынаць папулярызаваць і індывідуалкі прадаваць.
  • Чакаў бы таскаў на выпраўленне ШІ-багаў.
  • Стварэннем ШІ-кантэнту, ужо пачала патроху вучыцца.
  • Тэсціраванне або нешта блізка айцішнае. Слаба ўяўляю сябе ў іншых спецыяльнасцях. Магчыма, буду беспрацоўным.
  • Я выкладаю англійскую для ІТ, і кожны год мае студэнты-айцішнікі пытаюцца, калі ж ужо ШІ забярэ ў мяне працу. Я смяюся і працягваю рабіць сваю справу. А так — пайшла б стрыгчы/фарбаваць людзей, арганізоўваць падарожжы пад розны бюджэт/інтарэсы. Ну або жывёл ратавала б.
  • Узяў бы ў доўг біткоіна пад залог «эфіра» і зрабіў стаўку на перамогу Рэала ў Лізе Чэмпіёнаў 2026. Або перамога і мільёны, або інфаркт і страхоўка. Нейкія такія ідэі.
  • Фермерства, пэўна.
  • Пайду сонечныя панэлькі ставіць з акумулятарамі энергіі (пішу тут пра свой пераход на сонечныя панэлі). Пячы хлеб з грэчкі. Куплю ўчастак зямлі і буду вырошчваць маліну і іншае. Можа, настаўнікам для дзяцей стану.
  • Калі зусім ІТ памерла, то пайду ў кірунак садоў. Зраблю класны садовы цэнтр з раслінамі і паслугамі вакол гэтага. Але калі мая тэхнічная прафесія вымерла, а галіна жывая, то знайду сумежную і адаптуюся. P. S. І так, мае інвестыцыі будуць дапамагаць.

А вось яшчэ такі адказ:

— Адна з самых класных спраў, што можна зрабіць да таго, як гэта здарыцца, асабліва з нашымі даходамі ― гэта мець і назапашваць добрую фінансавую падушку. З аднаго боку гэта спакой на некалькі месяцаў / гадоў у залежнасці ад аб’ёму, а, па-другое, гэта ж падушка, будучы ў ETF, можа генераваць пасіўны даход нешта кшталту 3,5%-4% у год ад памеру капіталу.

То бок гэта дае альбо цалкам бесклапотны перыяд, калі можна не працаваць увогуле, альбо можа моцна зніжаць суму, якую патрабавалася б штомесяц зарабляць для падтрымання камфортнага ўзроўню жыцця.

У выпадку маёй сям'і, калі жыць увогуле без зніжэння ўзроўню выдаткаў і ў тым жа месцы, то нам з жонкай было б дастаткова, акрамя наяўнасці ETF, дадаткова зарабляць у раёне $1500 на дваіх чыстымі, што дасягальна ледзь не на любой працы. Або нават значна менш ($800 на дваіх), калі перабрацца ў больш танны горад, або нават у межах таго ж горада падрэзаць выдаткі, каб засталіся толькі камуналка, ежа і бытавыя і іншыя выдаткі.

У цэлым, ёсць усе магчымасці, каб моцна дэмпінгаваць на рынку ў выпадку такога сцэнару.


А вы?

Сеньёраў выцясняюць мідлы з ШІ? Інжынеры разважаюць, як паспець за зменамі
Па тэме
Сеньёраў выцясняюць мідлы з ШІ? Інжынеры разважаюць, як паспець за зменамі

Читать на dev.by