Кітай створыць фонд у $41 млрд для развіцця паўправадніковай галіны
Кітайскі ўрад створыць інвестыцыйны фонд, які будзе накіраваны на развіццё паўправадніковай галіны.
Кітайскі ўрад створыць інвестыцыйны фонд, які будзе накіраваны на развіццё паўправадніковай галіны.
Кітайскі ўрад створыць інвестыцыйны фонд, які будзе накіраваны на развіццё паўправадніковай галіны.
Паводле даных крыніц Reuters, памер фонду будзе складаць $41 мільярд, што перавышае паказчыкі двух папярэдніх фондаў. Першы быў створаны ў 2014 годзе ($19 мільярдаў), другі — у 2019 годзе ($27 мільярдаў). Сродкі фондаў накіроўваліся ў тым ліку кампаніям SMIC і HSMC, а таксама найбуйнейшаму вытворцу цвёрдацельнай памяці ў Кітаі — кампаніі YMTC.
Кіраўніцтва SINO-IC Capital, якая кіравала сродкамі двух папярэдніх фондаў, ад 2021 года знаходзіцца пад следствам па абвінавачванні ў нямэтавым выдаткоўванні сродкаў. Новы фонд будзе папаўняцца з дзяржаўнай казны наўпрост, а таксама з удзелам буйных дзяржаўных карпарацый. Міністэрства фінансаў КНР плануе накіраваць у фонд каля $8,2 мільярда.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.