Кітайскі стартап прадставіў магутную мадэль для кодынгу, якая танней за GPT-5.5 і Gemini 3.1 Pro
Кітайскі ШІ-стартап MiniMax прадставіў новую флагманскую мадэль M3, арыентаваную на праграмаванне, ШІ-агентаў і працу з доўгім кантэкстам.
Кітайскі ШІ-стартап MiniMax прадставіў новую флагманскую мадэль M3, арыентаваную на праграмаванне, ШІ-агентаў і працу з доўгім кантэкстам.
Кітайскі ШІ-стартап MiniMax прадставіў новую флагманскую мадэль M3, арыентаваную на праграмаванне, ШІ-агентаў і працу з доўгім кантэкстам.
MiniMax сцвярджае, што M3 паказвае канкурэнтныя вынікі на ключавых бенчмарках для праграмавання і агентных задач. На SWE-Bench Pro мадэль набрала 59%, абышоўшы, паводле дадзеных кампаніі, GPT-5.5 і Gemini 3.1 Pro. На Terminal Bench 2.1 вынік склаў 66%, на MCP Atlas — 74,2%, а на BrowseComp — 83,5%.
Галоўная стаўка MiniMax — не толькі на якасць, але і на цану. На працягу першага тыдня мадэль даступная праз API па зніжанай цане: $0,30 за 1 мільён уваходных токенаў і $1,20 за 1 мільён выходных токенаў. Поўная цана складзе $0,60 і $2,40 адпаведна. VentureBeat ацэньвае, што нават па поўнай цане MiniMax-M3 каштуе прыкладна 8–20% ад кошту вядучых закрытых мадэляў.
Introducing MiniMax M3: The First Open-Weights Model to Combine Three Frontier Capabilities
— MiniMax (official) (@MiniMax_AI) June 1, 2026
— Coding & Agentic Frontier: 59,0% SWE-Bench Pro, 66,0% Terminal Bench 2.1, 34,8% SWE-fficiency, 28,8% KernelBench Hard, 74,2% MCP Atlas
— MiniMax Sparse Attention scales context to 1M
-… pic.twitter.com/TF891iJukF
Кампанія таксама запусціла новыя тарыфныя планы для працы з токенамі. Базавы план Plus каштуе $20 у месяц пры гадавой аплаце і ўключае каля 1,7 мільярда токенаў у месяц. Больш дарагія планы Max і Ultra каштуюць $50 і $120 у месяц і разлічаны на большую колькасць паралельных агентаў, а таксама ўключаюць ліміты на генерацыю відэа праз Hailuo 2.3.
Зніжэнне кошту MiniMax звязвае з новай архітэктурай MiniMax Sparse Attention. У адрозненне ад традыцыйнага падыходу, дзе вылічальная складанасць рэзка расце з павелічэннем даўжыні кантэксту, MSA апрацоўвае толькі найбольш рэлевантныя блокі дадзеных. Паводле заявы кампаніі, пры кантэксце ў 1 мільён токенаў вылічальная нагрузка на адзін токен знізілася да 1/20 ад узроўню папярэдняга пакалення мадэлі.
🔥API Pricing & Promotion
— MiniMax (official) (@MiniMax_AI) June 1, 2026
— 50% off standard usage (≤512K context) during the first 7 days
— Priority access available through: [email protected]
— Self-serve access for all users coming in the next few days pic.twitter.com/KM3QbYjEdj
MiniMax сцвярджае, што новая архітэктура паскарае папярэднюю апрацоўку кантэксту ў 9 разоў, а генерацыю адказу — у 15 разоў. Гэта асабліва важна для доўгіх праграмных задач, дзе мадэль павінна працаваць з вялікім аб’ёмам кода, дакументацыі, логаў і вынікаў выканання каманд.
Стартап таксама прадставіў прадукт MiniMax Code — ШІ-агента для распрацоўшчыкаў на базе M3. Ён можа дзяліць буйныя інжынерныя задачы на некалькі этапаў, запускаць паралельныя працэсы і выкарыстоўваць схему Producer + Verifier, дзе адзін агент піша код, а другі правярае і тэстуе вынік. Паводле заявы кампаніі, такая сістэма можа аўтаномна працаваць над задачамі на працягу доўгага часу.
Распрацоўшчыкі змогуць падключаць M3 праз API да папулярных асяроддзяў і інструментаў, уключаючы Claude Code, Cursor, Roo Code і Cline. У API прадугледжаны пераключальны рэжым reasoning: пры ўключэнні мадэль выдаткоўвае больш рэсурсаў на складанае планаванне і разважанне, а пры адключэнні працуе хутчэй для простых задач.
MiniMax таксама абяцала выпусціць M3 у фармаце open weights на працягу 10 дзён. Гэта азначае, што кампаніі змогуць спампаваць вагі мадэлі і разгортваць яе ва ўласнай інфраструктуры. Аднак дакладная ліцэнзія пакуль не раскрытая, таму незразумела, якія абмежаванні будуць дзейнічаць для камерцыйнага выкарыстання.



Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.