Кліенты FTX баяцца, што не атрымаюць сваіх грошай праз банкруцтва крыптабіржы

Кліенты крыптабіржы, якая запусціла працэдуру банкруцтва, сумняваюцца, што атрымаюць назад свае грошы, што засталіся на платформе.

3 каментарыя

Паводле даных The Wall Street Journal, на пачатку лістапада FTX праз фінансавыя праблемы заблакавала вывад сродкаў з рахункаў свайго міжнароднага падраздзялення. Інвестары амерыканскага падраздзялення FTX US спадзяваліся, што паспеюць атрымаць свае грошы, але зрабіць гэтага дагэтуль не ўдалося.

Былы гендырэктар FTX Сэм Бэнкман-Фрыд заяўляў, што FTX US «не пацярпела ў фінансавым плане ад гэтага балагана» і «на 100% ліквідная». Выданне прыводзіць прыклад аднаго з кліентаў, містэра Уэя, якія вырашыў вывесці свае грошы і атрымаў у адказ аўтаматычны электронны ліст, у якім паведамлялася, што яго запыт будзе апрацаваны на працягу аднаго працоўнага дня. Праз дзесяць дзён Уэй так і не атрымаў сваіх сродкаў.

Новы гендырэктар FTX Джон Дж. Рэй III заявіў, што невядомы аб’ём лічбавых актываў FTX і іх месцазнаходжанне, бо крыптабіржа не вяла належным чынам бухулік. Ён заявіў у судзе, што «толькі частка» лічбавых актываў FTX была выяўленая і знаходзіцца пад кантролем.

FTX лічыць, што Бэнкман-Фрыд перадаў актывы ўраду Багамскіх астравоў пасля абвяшчэння банкруцтва
Па тэме
FTX лічыць, што Бэнкман-Фрыд перадаў актывы ўраду Багамскіх астравоў пасля абвяшчэння банкруцтва
«Гэта мая найвялікшая памылка»: Бэнкман-Фрыд пра банкруцтва FTX. Інвестары ўжо падалі ў суд
Па тэме
«Гэта мая найвялікшая памылка»: Бэнкман-Фрыд пра банкруцтва FTX. Інвестары ўжо падалі ў суд
З рахункаў крыптабіржы-банкрута FTX зніклі да $2 млрд кліенцкіх грошай
Па тэме
З рахункаў крыптабіржы-банкрута FTX зніклі да $2 млрд кліенцкіх грошай

Читать на dev.by