Кофаўндар Google растлумачыў, чаму вярнуўся ў кампанію і працуе амаль кожны дзень. І чаму праваліліся разумныя акуляры Google Glass

Сузаснавальнік Google Сяргей Брын выступіў на ўчорашняй фірменнай канферэнцыі I/O для распрацоўшчыкаў разам з Дэмісам Хасабісам — кіраўніком DeepMind, ШІ-падраздзялення кампаніі. Брын распавёў, чаму вярнуўся пасля адстаўкі і што ён вынес з правалу акуляраў Google Glass больш за дзесяць гадоў таму.

2 каментарыя

Увогуле Брын вярнуўся ў кампанію яшчэ ў 2023 годзе пасля рэлізу ChatGPT. Ён сказаў, што цяпер прыходзіць на працу «амаль кожны дзень», каб удзельнічаць у навучанні найноўшых мадэляў сямейства Gemini. Ён дадаў, што яму вельмі цікава паглыбляцца ў тэхнічныя дэталі гэтай тэмы.

На гэтай жа канферэнцыі ў 2012 годзе Брэн прэзентаваў відэа, на якім ён скача з парашутам у акулярах Google Glass — тады кампанія рабіла першыя крокі ў сферы wearable прылад. Кампанія спыніла продаж акуляраў прыкладна дзесяць гадоў таму.

На ўчорашняй канферэнцыі Брэн растлумачыў няўдачу тым, што тады ён не меў патрэбных ведаў пра вытворчыя і лагістычныя ланцужкі.

«Я сапраўды нічога не ведаў пра ланцужкі паставак бытавой электронікі. І пра тое, наколькі складана будзе стварыць [разумныя акуляры] па прымальным кошце», — прызнаўся ён. Версія Google Glass для распрацоўшчыкаў была вельмі дарагой і каштавала $1500.

Што да новых акуляраў змяшанай рэальнасці ад Google, Брын настроены значна больш аптымістычна. Ён адзначыў, што цяпер ШІ значна магутнейшы і адкрывае новыя магчымасці для такіх гаджэтаў.

Сяргей Брын пракаментаваў правальны рэліз Gemini
Па тэме
Сяргей Брын пракаментаваў правальны рэліз Gemini
Сяргей Брын казаў пра АІ і будучую «тэхналагічную рэвалюцыю» на сходзе з супрацоўнікамі
Па тэме
Сяргей Брын казаў пра АІ і будучую «тэхналагічную рэвалюцыю» на сходзе з супрацоўнікамі
«Суперагент» Google стварае тысячы варыянтаў коду, каб выбраць найлепшы
Па тэме
«Суперагент» Google стварае тысячы варыянтаў коду, каб выбраць найлепшы

Читать на dev.by