Камісія па каштоўных паперах ЗША падала ў суд на крыптавалютныя кампаніі Genesis і Gemini
Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША (SEC) падала ў суд пазоў супраць кампаній Genesis Global Capital і Gemini Trust Company. Рэгулятар палічыў, што створаная імі крыптавалютная крэдытная схема парушае правы інвестараў.
Праграма дазваляла кліентам пазычаць актывы брокеру Genesis пад стаўку 8%. Gemini атрымлівала камісійныя за арганізацыю пазыкі, іх памер даходзіў да 4,29%. SEC лічыць, што Genesis павінная была зарэгістраваць прадукт, што запатрабавала б ад яе раскрыцця кліентам дэталёвай фінансавай інфармацыі.
Праграма была запушчаная ў лютым 2021 года і здолела прыцягнуць актывы сотняў тысяч інвестараў на мільярды долараў. У лістападзе мінулага года Genesis спыніла вывад сродкаў удзельнікаў праграмы, бо не змагла выканаць запыты пасля краху крыптавалютнай біржы FTX. На той момант у праграме былі задзейнічаныя 340 тысяч інвестараў на агульную суму $900 мільёнаў.
Читать на dev.by