Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Яшчэ адзін вялікі амерыканскі гулец сышоў. Легендарны праект Дубакова цяпер у Кракаве

Амерыканская Apptio, якая набыла ў 2021 годзе беларускую прадуктовую кампанію Targetprocess, ліквідуе мінскі офіс. Каманда яшчэ ўвесну рэлакавалася з Беларусі ў Польшчу.

4 каментарыя
Яшчэ адзін вялікі амерыканскі гулец сышоў. Легендарны праект Дубакова цяпер у Кракаве

Амерыканская Apptio, якая набыла ў 2021 годзе беларускую прадуктовую кампанію Targetprocess, ліквідуе мінскі офіс. Каманда яшчэ ўвесну рэлакавалася з Беларусі ў Польшчу.

Інфармацыя пра ліквідацыю «Таргетпроцэс» з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістра. Рашэнне было прынятае ўласнікам.

У Targetprocess у Беларусі працавала каля 100 спецыялістаў. У LinkedIn мы знайшлі профілі каля 60 чалавек, якія пазначылі ў якасці актуальнага месца працы Apptio Targetprocess. Большасць жыве ў Польшчы.

Мы звязаліся з некалькімі супрацоўнікамі Apptio Targetprocess. Яны расказалі, што яшчэ ўвесну мінскую каманду рэлакавалі ў Польшчу — у кракаўскі офіс Apptio. Але частка супрацоўнікаў працуе аддалена з іншых польскіх гарадоў.

Кампанія дапамагала з пераездам, выплаціла рэлакейт-бонусы. Хто не змог/не захацеў рэлакавацца, сышлі з кампаніі. «Дакладнай колькасці не знаю, каля 10 чалавек звольніліся», — паведаміў адзін з супрацоўнікаў. Офіс у Мінску вырашылі закрыць.

Targetprocess — радуктовая ІТ-кампанія, флагманскі прадукт — сістэма кіравання аджайл-праектамі для буйных кампаній. Кампанія была заснаваная ў 2004 годзе. Заснавальнік — Міхаіл Дубакоў.

Увесну 2018 года Targetprocess прыцягнула 5 мільёнаў долараў ад інвестфонду «Зубр Капітал» і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Пазней Міхаіл Дубакоў адышоў ад аперацыйнага кіравання Targetprocess і заняўся новым праектам — Fibery. Гэта платформа для менеджменту праектаў.

У лютым 2021 года Targetprocess купіла амерыканская кампанія Apptio — глабальны пастаўшчык рашэнняў у галіне кіравання тэхналагічным бізнэсам.

Улетку 2021 года Міхаіл Дубакоў пераехаў на Кіпр. Туды ж пераехала каманда Fibery. У верасні мінулага года стала вядома, што Fibery выйшла з ПВТ і ліквідуе юрыдычную асобу ў Беларусі. 

Apptio — распрацоўшчык SaaS-рашэнняў для кіравання тэхналагічным бізнэсам. Заснаваная ў 2007 годзе, штаб-кватэра — у Белв’ю, штат Вашынгтон. Офісы ў Дэнверы, Мельбурне, Сіднэі, Парыжы ды інш. Карпаратыўныя праграмы Apptio прызначаныя для ацэнкі і перадачы інфармацыі пра кошт ІТ-паслуг, складання бюджэту і прагназавання. 550+ кліентаў рознага памеру. У 2016 годзе прыцягнула 96 млн долараў на IPO.

Пры канцы 2018 года было абвешчана, што Apptio будзе набытая прыватнай інвестыцыйнай кампаніяй Vista Equity Partners за 1,9 млрд долараў. Пасля ўгоды Apptio перастала быць публічнай кампаніяй.

«Инвестиции — путь к потере компании». Дубаков о расставании с Targetprocess
«Инвестиции — путь к потере компании». Дубаков о расставании с Targetprocess
По теме
«Инвестиции — путь к потере компании». Дубаков о расставании с Targetprocess
СЕО Targetprocess про сделку и будущее минской команды
СЕО Targetprocess про сделку и будущее минской команды
По теме
СЕО Targetprocess про сделку и будущее минской команды
Targetprocess в 5 абзацах. Как интроверт делал компанию для себя и людей
Targetprocess в 5 абзацах. Как интроверт делал компанию для себя и людей
По теме
Targetprocess в 5 абзацах. Как интроверт делал компанию для себя и людей

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
5

«Точное число не знаю, около 10 человек уволились», — сообщил один из сотрудников.

Получается, что более половины сотрудников компании решили покинуть РБ.
Коллегам - удачи на новом месте.
Компании - процветания!

И не нужно обращать внимание на ботов в комментариях. Собака лает - караван идёт.

-2

караваны уходять, собаки брешуть. все стабильно

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 студзеня 2023, 18:35

7

Уже скоро год будет предсказанию andy1234, что заказчики посчитат деньги и вернутся. В реальном мире мы видим два факта. Количество айтишников в Беларуси сокращается. Это раз. andy1234 стесняется назвать свою компанию, в которую ломятся заказчики. Два.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 студзеня 2023, 23:03

3

Потому что заказчики не в курсе, что они дали что-то на аутсорс компании в Беларуси.