Крыптабіржа-банкрут FTX абяцае выплаціць усе грошы кліентам

Юрыст FTX Эндру Дзітдэрых падчас судовага пасяджэння заявіў, што кампанія верне грошы сваім кліентам у поўным аб’ёме.

2 каментарыя

Дзітдэрых дадаў, што кампенсацыі кліентам будуць выплачваць з улікам цаны крыптавалюты, якую яны набылі, станам на лістапад 2022 года, калі біржа абвясціла аб банкруцтве. Кампанія будзе старанна вывучаць кожную прэтэнзію.

«Мне б хацелася, каб суд і зацікаўленыя бакі разумелі гэта не як гарантыю, а як мэту. Для атрымання выніку трэба будзе яшчэ шмат працы і ёсць шмат рызык, але мы лічым, што мэта дасягальная, і ў нас ёсць стратэгія яе выканання», — сказаў юрыст.

Таксама ў кампаніі няма планаў перазапуску біржы. «Мы спадзяемся, што гэта пакладзе канец размовам, што з гэтым бізнэсам увесь час усё было як мае быць. Гэта быў безадказны падман, створаны асуджаным злачынцам», — заявіў Дзітдэрых.

Раней на FTX было пададзена больш за 36 000 пазоваў на агульную суму каля $16 мільярдаў. Крыптабіржа папярэдзіла, што зможа выплаціць кампенсацыю толькі каля 90% кліентаў. Заснавальніка і былога гендырэтара Сэма Бэнкмана-Фрыда прызналі вінаватым у махлярстве.

Основателя FTX Бэнкмана-Фрида признали виновным. Ему грозит до 115 лет тюрьмы
По теме
Основателя FTX Бэнкмана-Фрида признали виновным. Ему грозит до 115 лет тюрьмы
FTX: Бэнкман-Фрыд заплаціў адвакатам з выкрадзеных сродкаў. Крыптабіржа падала пазоў на $1 млрд
Па тэме
FTX: Бэнкман-Фрыд заплаціў адвакатам з выкрадзеных сродкаў. Крыптабіржа падала пазоў на $1 млрд
FTX упершыню назвала дакладную суму зніклых кліенцкіх сродкаў
Па тэме
FTX упершыню назвала дакладную суму зніклых кліенцкіх сродкаў

Читать на dev.by