Курсы крыптавалют абваліліся праз уведзеныя Трампам тарыфы супраць Канады, Кітая і Мексікі
Каціроўкі крыптавалют рэзка ўпалі пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў тарыфы на імпарт з Канады, Мексікі і Кітая. Біткойн упаў на 7%, а некаторыя іншыя крыптавалюты страцілі да 20% свайго кошту.
Абвал крыптавалют пачаўся ў суботу 1 лютага пасля таго, як Трамп падпісаў указ аб увядзенні 25% мыта на імпарт з Мексікі і Канады, а таксама 10% мыта на імпарт з Кітая, якія ўступяць у сілу ў аўторак, 4 лютага. ЗША вядуць гандлёвыя адносіны з гэтымі трыма краінамі на суму каля $1,6 трыльёна.
Паводле даных Coin Metrics, цана біткойна ўпала на 7% і склала $93 768 долараў. Індэкс CoinDesk 20, які адсочвае 20 найбуйнейшых лічбавых актываў па рынкавай капіталізацыі, упаў на 19%. Эфір (ETH) упаў на 20% да самага нізкага ўзроўню ад лістапада. Іншыя крыптавалюты таксама панеслі значныя страты: XRP упаў на 22,7%, Solana — на 7,2%, BNB — на 14,77%, Dogecoin — на 23,65%, а токен самога Трампа ўпаў на 15,7%.
Праз увядзенне дадатковых тарыфаў аб’ём ліквідацый крыптавалюты дасягнуў больш як $2,1 мільярда, паведамляе Decrypt. Інвестары лічаць узровень у $90 000 долараў ключавым узроўнем падтрымкі для біткойна, і некаторыя аналітыкі папярэджваюць пра яшчэ глыбейшае падзенне да $80 000. Біткойн цяпер прыкладна на 16% ніжэйшы за свой рэкорд ад 20 студзеня ў $109 350.
Читать на dev.by