«Лабараторыя Касперскага» адключыць свой VPN-сэрвіс у Расіі

Кампанія заявіла пра завяршэнне працы VPN-праграмы Kaspersky Secure Connection на тэрыторыі Расіі.

1 каментарый

VPN знікне са складу розных комплексных прадуктаў, якія кампанія прапануе ў Расіі. У іншых краінах Kaspersky Secure Connection працягне працу ў ранейшым рэжыме. Паведамляецца, што адключаць прадукт будуць паэтапна, каб «звесці нязручнасці для цяперашніх карыстальнікаў да мінімуму».

Платная версія Kaspersky Secure Connection будзе прадавацца да канца снежня, набытая і актываваная праграма будзе працаваць да заканчэння тэрміну дзеяння ліцэнзіі або бягучай падпіскі. Такім чынам, пасля снежня праграма павінная дзейнічаць — у большасці карыстальнікаў гэты тэрмін складае не больш за год.

Бясплатная версія Kaspersky Secure Connection канчаткова спыніць працу да 15 лістапада. Кампанія не назвала прычын згортвання працы VPN-праграмы на тэрыторыі Расіі.

Nokia просіць дазволу ў ЗША на пастаўку абсталявання ў Расію
Па тэме
Nokia просіць дазволу ў ЗША на пастаўку абсталявання ў Расію
Раскамнагляд запусціць сістэму кантролю маршрутаў трафіку між аператарамі
Па тэме
Раскамнагляд запусціць сістэму кантролю маршрутаў трафіку між аператарамі
У Расіі могуць заблакаваць усе VPN-пратаколы
Па тэме
У Расіі могуць заблакаваць усе VPN-пратаколы

Читать на dev.by