Perplexity з кафаўндарам-беларусам прыцягнуў $500 млн пры 9-мільярднай ацэнцы
Стартап Perplexity, які распрацоўвае АІ-альтэрнатыву Google, закрыў інвестраўнд у $500 млн, патроіўшы сваю ацэнку да $9 млрд за апошнія паўгода. Пра гэта са спасылкай на дасведчаныя крыніцы піша Bloomberg.
Раўнд быў праведзены ў гэтым месяцы, яго ўзначаліла амерыканская венчурная фірма Institutional Venture Partners.
Яшчэ ў красавіку Perplexity ацэньваўся ў $1 млрд. Лічба вырасла да $3 млрд у чэрвені, калі стартап атрымаў грошы ад Vision Fund 2 — венчурнага падраздзялення SoftBank. Акрамя яго сярод інвестараў Perplexity — Джэф Безас і Nvidia.
Perplexity быў заснаваны ў 2022 годзе. Ля вытокаў стартапа стаяў беларус Дзяніс Ярац, які цяпер займае пасаду тэхнічнага дырэктара. Асаблівасць АІ-пашукавіка Perplexity ў тым, што ён дае актуальнейшую інфармацыю. Аднак стартап працуе ва ўмовах усё большай канкурэнцыі: нядаўна ўсеагульны доступ да пошукавага функцыяналу чат-бота ChatGPT адкрыла OpenAI, Microsoft і Google таксама ўкараняюць больш дыялогавага АІ у свае пашукавікі.
Акрамя платнай і бясплатнай версій пашукавіка ў Perplexity ёсць прадукт, які дазваляе кампаніям ажыццяўляць пошук ва ўнутраных дакументах, а таксама інструменты для фінансавай сферы, напрыклад, для адсочвання каціровак акцый і даных па выручцы кампаній.
Станам на сакавік Perplexity налічваў 15 млн актыўных карыстальнікаў.
Читать на dev.by