Liberation: Дураў расказаў пра сувязі з французскай контрразведкай

Адмова ад супрацоўніцтва са спецслужбамі — адная з галоўных прэтэнзій французскіх уладаў да бізнэсоўца.

Пакінуць каментарый

Паводле звестак Liberation, бізнэсовец расказаў на допыце, што падтрымліваў сувязі з прадстаўнікамі Галоўнай управы ўнутранай бяспекі Францыі (DGSI). Таксама ён сустракаўся з французскімі контрразведчыкамі ў Дубаі, дзе знаходзіцца офіс Telegram. Дураў растлумачыў, што «для яго было б недарэчна раскрываць інфармацыю, якая ёсць ваеннай тайнай».

Крыніца выдання дадала, што Дураў «у рамках барацьбы з тэрарызмам адкрыў афіцыйны канал сувязі з DGSI з гарачай лініяй і спецыяльным адрасам электроннай пошты». Абмен інфармацыяй па гэтым канале нібыта дазволіў прадухіліць некалькі тэрактаў. Таксама пасля затрымання Дураў даў французскім спецслужбам свой тэлефон з кодам доступу да яго.

Адмова ад супрацоўніцтва з уладамі краіны — адзін з шасці пунктаў абвінавачвання Дурава. Максімальны тэрмін пакарання па асобных пунктах абвінавачвання складае 10 гадоў, а таксама штраф у памеры 500 тысяч еўра. Цяпер бізнэсовец знаходзіцца ў Францыі пад падпіскай аб нявыездзе, ён мае двойчы на тыдзень адзначацца ў паліцэйскім участку, яму забаронена пакідаць краіну.

Справа Дурава: у чым абвінавачваюць кіраўніка Telegram
Па тэме
Справа Дурава: у чым абвінавачваюць кіраўніка Telegram
Затрыманне Дурава можа разбурыць планы Telegram на IPO
Па тэме
Затрыманне Дурава можа разбурыць планы Telegram на IPO
Нашто затрымалі Дурава: адказваем на галоўныя пытанні
Па тэме
Нашто затрымалі Дурава: адказваем на галоўныя пытанні

Читать на dev.by