Lingvanex выклаў у адкрыты доступ мадэль для перакладу з рускай мовы на беларускую

Стартап Lingvanex, які стварае перакладчык на нейронных сетках, выклаў у open-source моўную мадэль для перакладу з рускай на беларускую мову.

1 каментарый

Lingvanex — перакладчык на нейронных сетках. Падтрымлівае 112 моў, дазваляе перакладаць тэкст, голас, выявы, вэб-сайты, дакументы і тэлефонныя званкі. Заснавальнік стартапа — інжынер-праграміст з Наваполацка Аляксей Рудак.

У 2023 годзе Lingvanex стаў убудаваным перакладчыкам старонак на 45+ мовах у браўзеры Opera для Android. Цяпер стартап разглядае магчымасць інтэграцыі з іншымі браўзерамі.

Мадэль важыць 120 мб і вельмі хуткая. Самі распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што з яе дапамогай можна перакладаць мільёны вэб-старонак штодня. Якасць перакладу — на ўзроўні Google і Yandex.

Дакументацыю, як запусціць і стварыць уласны перакладчык, можна знайсці тут. А праверыць якасць — тут.


Читать на dev.by