LinkedIn дадала АІ-функцыю напісання суправаджальных лістоў
Кампанія пачала тэсціраваць АІ-функцыю, якая дазваляе карыстальнікам згенераваць кароткае паведамленне, падобнае да суправаджальнага ліста.
Паведамленне можна адправіць рэкруцёру кампаніі на платформе. Функцыя працуе толькі для ўладальнікаў падпіскі Premium. Побач з вакансіямі з’яўляецца шыльда «Дазволіць АІ падрыхтаваць суправаджальны ліст».
Паводле даных кампаніі, для яго напісання нейрасетка выкарыстоўвае інфармацыю з профілю карыстальніка, профілю рэкруцёра і апісання вакансіі.
LinkedIn належыць кампаніі Microsoft, якая таксама валодае OpenAI — распрацоўшчыкам ChatGPT. Раней сацсетка дадала АІ-функцыі, у тым ліку запаўненне профілю на платформе, даступныя падпісчыкам LinkedIn Premium.
LinkedIn дадала функцыі генератыўнага АІ для стварэння рэзюмэ і вакансій
LinkedIn дадала функцыі генератыўнага АІ для стварэння рэзюмэ і вакансій
Запусцілася новая бізнэс-сацсетка — гібрыд Instagram і LinkedIn
Запусцілася новая бізнэс-сацсетка — гібрыд Instagram і LinkedIn
Улады ЗША расследуюць, як кампаніі выкарыстоўваюць АІ для сачэння і кіравання супрацоўнікамі
Улады ЗША расследуюць, як кампаніі выкарыстоўваюць АІ для сачэння і кіравання супрацоўнікамі
Читать на dev.by