Жонка Трампа абваліла яго новую крыпту
Мемкойны — гэта крыптавалюты, якія ствараюцца на аснове якіх-небудзь хайповых ідэй. Іх курс вар'іруецца ад ступені цікавасці да іх з боку супольнасці і нічым не забяспечаны.
Токен Трампа стаў адным з самых хуткарослых у свеце. Ужо праз некалькі гадзін яго рынкавая капіталізацыя дасягнула мільярдаў долараў. Калі на старце ён каштаваў 18 цэнтаў, то на піку ўчора, паводле даных CoinMarketCap, курс падымаўся да $75,08, а капіталізацыя перавальвала за $15 млрд. Па гэтым паказчыку $TRUMP увайшоў у топ-20 крыптавалют свету, адзначае Forbes.
Пасля анонсу мемкойна Меланіі $TRUMP абваліўся прыкладна на 40%, але потым паступова пачаў аднаўляцца. На момант публікацыі курс знаходзіўся ў раёне $50.
Токен $MELANIA хутка ўзляцеў, аднак яго курс таксама моцна вагаецца. На піку каштаваў $13,64, а ягоная капіталізацыя складала прыкладна 2,6 млрд. У часе публікацыі ён каштаваў $8,55.
Цяпер крыптарынак рыхтуецца да чарговых гучных навін. Сын Трампа Эрык напісаў у Х, што «ўсё яшчэ толькі пачынаецца», маючы на ўвазе, мяркуючы з усяго, што будучая адміністрацыя мае намер многае зрабіць у сферы крыптавалют.
«Здаецца, крыптаваюты становяцца сямейным бізнэсам», — пажартавалі карыстальнікі Х.
Читать на dev.by