Кухня замест кабінета: Сяргей Брын будуе новую ШІ-імперыю і ламае бюракратыю Google
Сяргей Брын фактычна вярнуўся да ручнога кіравання Google, каб выратаваць кампанію ў ШІ-гонцы, даведаўся Business Insider.
Сяргей Брын фактычна вярнуўся да ручнога кіравання Google, каб выратаваць кампанію ў ШІ-гонцы, даведаўся Business Insider.
Сяргей Брын фактычна вярнуўся да ручнога кіравання Google, каб выратаваць кампанію ў ШІ-гонцы, даведаўся Business Insider.
Не маючы афіцыйнай выканаўчай пасады, сузаснавальнік ІТ-гіганта стварыў аператыўны штаб проста ў міні-кухні на другім паверсе будынка Gradient Canopy у Маунтын-В’ю. У гэтай зоне з U-падобным шэрагам працоўных сталоў Брын сабраў ключавую каманду інжынераў. Галоўная мэта гэтага «стартапа ўнутры карпарацыі» — пазбавіцца ад унутранай бюракратыі, паскорыць распрацоўку флагманскай мадэлі Gemini і перахапіць ініцыятыву ў OpenAI.
З’яўленне кухні-штаба супала з маштабнымі перастаноўкамі на самым версе. Кіраўнік лабараторыі Google DeepMind Дэміс Хасабіс страціў аператыўную ўладу і перайшоў на фармальную пасаду галоўнага навуковага супрацоўніка Alphabet. Яго месца заняў Корай Кавукчуоглу, які перабраўся з Лондана ў ЗША і сеў за суседні стол з Брынам. З кампаніі пасля 27 гадоў працы сышоў легендарны распрацоўшчык Джэф Дын — пасля таго як Брын закрыў ягоны праект па інтэграцыі мадэлі ў чыпы.
Сам Брын актыўна паглыбіўся ў тэхнічныя дэталі распрацоўкі Gemini. Ён асабіста ўдзельнічае ў дыскусіях аб памерах мадэляў, тэрмінах рэлізаў і архітэктуры кода. Для навучання нейрасеткі ён прапаноўваў укараніць софт, які адсочваў бы працу праграмістаў Google у рэальным часе. У працоўных чатах Брын заяўляў супрацоўнікам, што 60-гадзінны працоўны тыдзень — гэта аптымальны парог для высокай прадукцыйнасці, а свой стыль кіравання апісваў як ролю «правакатара», які ламае ўсталяваныя працэсы і падштурхоўвае каманды наперад.
Цяпер Брын апантаны стварэннем агульнага ШІ і алгарытмаў з рэкурсіўным самаўдасканаленнем, калі нейрасетка дапрацоўвае сябе сама. Напружанне ўнутры Google расце: кампанія працягвае губляць зорныя кадры, а рынак патрабуе, каб наступная версія Gemini стала прарывам. Інжынеры бачаць у ягоным вяртанні адзіны шанс: у Google вераць, што калі хтось і здольны прабіць гіганцкую карпаратыўную машыну і вярнуць кампаніі лідарства, то толькі чалавек, які трыццаць гадоў таму стварыў яе ў звычайным гаражы.



Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.