Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

DeepSeek абмежаваў доступ да сваіх мадэляў праз высокую нагрузку на серверы, скасаваў зніжкі

DeepSeek часова абмежаваў доступ да свайго API у сувязі з недахопам серверных магутнасцяў. Аб’яву на сайце кітайскага стартапа заўважыў Bloomberg.

Пакінуць каментарый

DeepSeek часова абмежаваў доступ да свайго API у сувязі з недахопам серверных магутнасцяў. Аб’яву на сайце кітайскага стартапа заўважыў Bloomberg.

У ёй гаворыцца, што DeepSeek прыпыніў магчымасць папаўнення карыстальнікамі рахункаў, каб прадухіліць далейшую перагрузку сервераў. Бягучы баланс расходаваць можна. Кампанія падзякавала кліентам за разуменне.

Таксама DeepSeek павышае цэны на доступ да чат-бота — дакладней, скасоўвае зніжкі. Ад 8 лютага 1 млн уваходных токенаў мадэлі будзе каштаваць $0,27, а 1 млн выходных токенаў — $1,1. На мадэль, якая «разважае», тарыфы складуць $0,55 і $2,19 адпаведна.

Крыніца: WinBuzzer

Папулярнасць DeepSeek узляцела пры канцы студзеня, калі стартап выпусціў свайго чат-бота — канкурэнта ChatGPT. Праз велізарны попыт яму нават прыходзілася абмяжоўваць рэгістрацыю новых карыстальнікаў з Кітая.

Між тым OpenAI вырашыла прыадкрыць для карыстальнікаў, што «ў галаве» ў яе чат-бота. Карыстальнікі ChatGPT, які працуе на базе o3-mini, цяпер змогуць паглядзець, як менавіта думала мадэль, каб прыйсці да выдадзенага адказу, а ўладальнікі падпіскі змогуць паглядзець разважанні пры наладжванні на рэжым «high».

DeepSeek дае еўрапейскім тэхнакампаніям шанец нагнаць пазіцыі ў сусветнай АІ-гонцы
DeepSeek дае еўрапейскім тэхнакампаніям шанец нагнаць пазіцыі ў сусветнай АІ-гонцы
Па тэме
DeepSeek дае еўрапейскім тэхнакампаніям шанец нагнаць пазіцыі ў сусветнай АІ-гонцы
Альтман: OpenAI запазычыць два падыходы да АІ — у DeepSeek і Meta
Альтман: OpenAI запазычыць два падыходы да АІ — у DeepSeek і Meta
Па тэме
Альтман: OpenAI запазычыць два падыходы да АІ — у DeepSeek і Meta
OpenAI запусціла свой адказ DeepSeek — мадэль якая «разважае» упершыню стала даступная без падпіскі
OpenAI запусціла свой адказ DeepSeek — мадэль, якая «разважае», упершыню стала даступная без падпіскі
Па тэме
OpenAI запусціла свой адказ DeepSeek — мадэль, якая «разважае», упершыню стала даступная без падпіскі
Без рэгістрацыі і смс: АІ-пашукавік ChatGPT стаў даступны для ўсіх карыстальнікаў
Без рэгістрацыі і смс: АІ-пашукавік ChatGPT стаў даступны для ўсіх карыстальнікаў
Па тэме
Без рэгістрацыі і смс: АІ-пашукавік ChatGPT стаў даступны для ўсіх карыстальнікаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.