Neuralink пачаў выпрабаванні робарукі, што кіруецца сілай думкі

Нейрастартап Neuralink Ілана Маска абвясціў пра пачатак тэсціравання тэхналогіі, якая дазволіць паралізаваным пацыентам кіраваць рабатызаванай рукой.

1 каментарый

Гэта першыя выпрабаванні мазгавога імпланта N1 на людзях, то-бок ухваленая рэгулятарамі прылада з’явіцца на рынку не раней, чым праз некалькі гадоў. Дзякуючы чыпу пацыенты змогуць кантраляваць робаруку. Праект мае кодавую назву Convoy.

Кампанія адзначае, што тэхналогія дасць карыстальнікам свабоду не толькі ў віртуальнай прасторы, але і ў фізічнай. Існуючы імплант Neuralink дазваляе пацыентам кіраваць курсорам на экране манітора і гуляць у відэагульні. Пакуль яго ўжывілі прынамсі двум людзям.

Neuralink анансаваў прыладу, якая верне зрок нават сляпым ад нараджэння
Па тэме
Neuralink анансаваў прыладу, якая верне зрок нават сляпым ад нараджэння
Другі пацыент Neuralink з ужыўленым чыпам ужо гуляе ў Counter-Strike 2
Па тэме
Другі пацыент Neuralink з ужыўленым чыпам ужо гуляе ў Counter-Strike 2
Першы пацыент Neuralink расказаў, як жыве з нейрачыпам
Па тэме
Першы пацыент Neuralink расказаў, як жыве з нейрачыпам

Читать на dev.by