Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Вайбкодынгавы стартап шалёнымі тэмпамі нарошчвае выручку, не паспявае наймаць

Выручка шведскага стартапа Lovable, які стварае інструменты для вайб-кодынгу, рэзка расце на фоне буму ШІ-сэрвісаў для праграмавання. Па словах дырэктара па выручцы Райана Медоўза, за адзін месяц ARR стартапа вырасла на 33% з $300 млн да $400 млн. ARR паказвае чаканую гадавую выручку ад падпісак і іншых рэгулярных плацяжоў.

1 каментарый

Lovable запусціўся толькі ў канцы 2024 года, але расце вельмі хутка. Ужо праз восем месяцаў стартап выйшаў на $100 млн ARR, а да канца 2025-га паказчык падвоіўся. Па словах Медоўза, тэмпы росту працягваюць паскарацца. Цяпер карыстальнікі ствараюць у сэрвісе каля 200 тысяч новых праектаў у дзень.

Lovable працуе ў хутка растучым сегменце інструментаў для праграмавання з дапамогай ШІ. Сярод канкурэнтаў — Claude Code ад Anthropic і стартап Cursor, які ў канцы 2025 года паведамляў пра прыкладна $1 млрд гадавой выручкі і ацэньваўся амаль у $30 млрд.

Lovable на апошнім раўндзе інвестыцый у снежні атрымаў ацэнку $6,6 млрд. Стартап хоча максімальна спрасціць стварэнне аплікацый, каб рабіць гэта маглі не толькі распрацоўшчыкі, але і людзі без тэхнічнага бэкграўнду.

Пакуль большасць карыстальнікаў Lovable — нетэхнічныя фаўндары і прадпрымальнікі, якім трэба хутка сабраць прататыпы прадуктаў. Але найбольш хутка цяпер расце карпаратыўны напрамак, які стартап запусціў у жніўні.

Цікава, што па бізнесу Lovable не ўдарыла папулярнасць Claude Code. Па словах Медоўза, многія кліенты выкарыстоўваюць абодва інструменты адначасова. Прафесійныя распрацоўшчыкі часцей працуюць з Claude, а супрацоўнікі без інжынернага досведу — з Lovable. 

«Гэта як прыліў, які падымае ўсе лодкі», — кажа Медоўз.

Кампанія задаволена тым, як развіваецца рынак. Тым больш што Lovable і Anthropic хутчэй партнёры, чым канкурэнты. Lovable працуе на мадэлях Claude, а на нядаўна запушчаным маркетплэйсе Anthropic сэрвіс апынуўся сярод прыкметных партнёраў. «Яны сапраўды зацікаўлены ў тым, каб накіроўваць да нас кліентаў», — сказаў Медоўз.

Пры гэтым стартап адносна невялікі — усяго 146 супрацоўнікаў. Але ў гэтым годзе каманду плануецца рэзка пашырыць — у асноўным за кошт продактаў і інжынераў. Да канца года штат павінен быць прыкладна 350 чалавек.

Інжынерная каманда застанецца ў Стакгольме, але кампанія таксама збіраецца адкрыць першы офіс у ЗША — у Бостане. Тут размесцяць каманды па продажах і развіцці бізнесу. Па словах Медоўза, цяпер галоўная праблема стартапа — не попыт, а хуткасць найму: «Мы проста не паспяваем наймаць людзей так хутка, як хацелася б».

Anthropic запусціла маркетплэйс староніх інструментаў на базе яе мадэляў
Anthropic запусціла маркетплэйс староніх інструментаў на базе яе мадэляў
Па тэме
Anthropic запусціла маркетплэйс староніх інструментаў на базе яе мадэляў
«Крамянёвая Вальхала»: шведскія стартапы растуць дома але ўсё часцей сыходзяць з краіны
«Крамянёвая Вальхала»: шведскія стартапы растуць дома, але ўсё часцей сыходзяць з краіны
Па тэме
«Крамянёвая Вальхала»: шведскія стартапы растуць дома, але ўсё часцей сыходзяць з краіны
Чытайце таксама
Кітай забараніў заснавальнікам ШІ-стартапу Manus пакідаць краіну з-за ўгоды з Meta
Кітай забараніў заснавальнікам ШІ-стартапу Manus пакідаць краіну з-за ўгоды з Meta
Кітай забараніў заснавальнікам ШІ-стартапу Manus пакідаць краіну з-за ўгоды з Meta
1 каментарый
Sequoia: заснавальнікі баяцца, што іх стартапы заб'е наступная версія ШІ
Sequoia: заснавальнікі баяцца, што іх стартапы заб'е наступная версія ШІ
Sequoia: заснавальнікі баяцца, што іх стартапы заб'е наступная версія ШІ
OpenAI набывае Python-стартап, каб дагнаць Anthropic
OpenAI набывае Python-стартап, каб дагнаць Anthropic
OpenAI набывае Python-стартап, каб дагнаць Anthropic
Apple блакуе аплікацыі вайб-кодынгу ў App Store
Apple блакуе аплікацыі вайб-кодынгу ў App Store
Apple блакуе аплікацыі вайб-кодынгу ў App Store

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

While Lovable is the platform that popularized "vibe coding" for its users, its internal architecture is built with a high degree of traditional engineering rigor ...

У продавцов лопат выросли продажи, вот так новость.