Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: «Ды хай хоць усе закрыюць»

Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае Мінскі гарадскі тэхнапарк на пляцоўцы мотавелазавода. Адтуль ужо шмат цытат.

32 каментарыяў

Сярод іншага ён пракаментаваў сітуацыю з пунктамі пропуску на мяжы з Польшчай. Нагадаем, адкрыты для легкавых аўто і аўтобусаў усяго адзін — Брэст, і там дзікія чэргі. Іншыя Польшча адкрываць пакуль не плануе.

«Ды хоць усе хай закрыюць, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА. — Мы ж туды не ездзім, мы туды нічога не возім. Што, мотавелазавод возіць туды прадаваць прадукцыю? Не. Яны ж санкцыі супраць нас увялі. Увялі — добра. Ну мы і не змагаемся супраць той міграцыі і людзей, якія там хочуць жыць і якія туды ідуць. Я ўжо тысячу разоў пра гэта казаў: з пятлёй на шыі я не буду іх абараняць».

Польшча, як вядома, увязвае адкрыццё закрытых пунктаў пропуску ў тым ліку з вызваленнем журналіста Анджэя Пачобута. Вось што сказаў з гэтай нагоды Лукашэнка:

«Палякі адмовіліся весці нават размовы пра Пачобута. Наколькі мяне інфармуюць, Пачобут не хоча туды ехаць. Вось і ўсё пытанне».

Яшчэ Лукашэнка заявіў, што за наступную пяцігодку ў Мінску з’явіцца не менш за пяць новых тэхнапаркаў:

«Цяпер мы плануем — гарвыканкам будзе на тэрыторыі Мінска ствараць пяць дзесьці прыкладна тэхнапаркаў. Паступова будзем падобныя — больш, менш — ствараць тэхнапаркі. На заводзе „Гарызонт“, як мы яго раней называлі, будзем адпаведныя вытворчасці развіваць — высокатэхналагічныя. Там ужо менш будзе жалеза і больш мазгоў».

І яшчэ — што трэба будаваць другую АЭС, бо расце патрэба вытворчасцяў і грамадзян у электраэнергіі:

«Усё больш пераконваюся, што нам трэба будаваць другую АЭС».


Читать на dev.by