Магічны кёрлінг і недаравальныя заклёны: што паказалі ў фінальным прэв'ю Hogwarts Legacy
Журналісты і блогеры падзяліліся сваімі ўражаннямі ад праходжання экшfн-RPG на працягу некалькіх гадзін.
Дзеянне гульні разгортваецца пры канцы XIX стагоддзя, у Hogwarts Legacy няма асноўных персанажаў, знаёмых паводле кніг пра Гары Потэра. Гулец выступае ў ролі студэнта пятага курса. Перад пачаткам гульні спатрэбіцца стварыць свайго вучня. Гнуткі рэдактар дазваляе наладзіць нават невялікія асаблівасці твару. У кожным раздзеле рэдактара карыстальнікам даступныя дзясяткі прэсэтаў.
На тэрыторыі замка гульцу даступныя розныя актыўнасці і міні-гульні, напрыклад, «магічны кёрлінг». Ацаніць буйнейшыя актыўнасці або дадатковыя квэсты, напрыклад, у класе варэння зелля, журналісты не змаглі. Распрацоўшчыкі заявілі, што ўсяго ў гульні больш за сто пабочных заданняў.
Напрыклад, у ходзе сюжэтнай місіі гульцу патрабуецца пракрасціся на арэну, на якой праходзяць цмачыныя баі, і перашкодзіць правядзенню паядынкаў. Заданне можна прайсці па-рознаму: скрытна прабрацца на арэну браканьераў або ўступіць з імі ў адкрытую бітву.
Адметнасць гульні — гэта сцэны бітваў і багацце заклінанняў, якія можна камбінаваць міжсобку і праводзіць з іх дапамогай працяглыя комба. У часе баёў патрабуецца перасоўвацца, ухіляцца ад варожых нападаў і сачыць за іх адмысловымі ўменнямі. Бітвы ў гульні непрадказальныя і здаюцца больш хаатычнымі.
У XIX стагоддзі ў сусвеце Гары Потэра патрабаванні да выкарыстання заклінанняў былі менш строгімі, таму гульцы ў Hogwarts Legacy могуць прымяняць «недаравальныя» заклёны: Круцыа, Імперыус і Авада Кедаўра. Гэтыя заклёны няможна вывучыць у Хогвартсе, гэта прыйдзецца зрабіць у іншым месцы. Карыстальнікі самі вырашаюць, ці будуць іх вучыць і выкарыстоўваць.
Гульня Hogwarts Legacy выйдзе 10 лютага на PS5, Xbox Series і ПК, 4 красавіка на PS4 і Xbox, і 25 ліпеня на Switch.
Читать на dev.by