Маск заявіў, што Apple пагражае прыбраць праграму Twitter. І даведаўся пра камісію 30% у App Store
Бізнэсовец паведаміў пра пагрозы Apple выдаліць праграму Twitter з анлайн-крамы. Маск паабяцаў апублікаваць дакументы сацсеткі аб падаўленні свабоды слова.
Бізнэсовец паведаміў пра пагрозы Apple выдаліць праграму Twitter з анлайн-крамы. Маск паабяцаў апублікаваць дакументы сацсеткі аб падаўленні свабоды слова.
Кіраўнік кампаніі заявіў, што Apple прыпыніла рэкламу ў сацсетцы, і запатрабаваў ад Ціма Кука тлумачэнняў. Бізнэсовец пацікавіўся ў сваім акаўнце ў Twitter, ці не выступае такім чынам карпарацыя супраць свабоды слова ў Амерыцы. Таксама Маск раскрытыкаваў Apple за 30%-ную камісію з усіх плацяжоў у App Store.
Мільярдэр паабяцаў апублікаваць файлы Twitter пра «падаўленне свабоды слова», не ўдакладніўшы, ці звязаныя яны з Apple. «Грамадства заслугоўвае праўды пра тое, што адбываецца. Гэта бітва за будучыню цывілізацыі. Калі свабода слова будзе страчаная нават у Амерыцы, то надалей нас чакае толькі тыранія», — піша Маск.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.