Bloomberg: Маск хоча адмовіцца ад пажыццёвага бану карыстальнікаў у Twitter

Бізнэсовец пасля набыцця Twitter плануе адмовіцца ад пажыццёвага блакавання карыстальнікаў сацсеткі.

Пакінуць каментарый

Раней Reuters паведаміла пра закрыццё ўгоды па куплі сацсеткі. Паводле даных Bloomberg, Маск мае намер адмовіцца ад пажыццёвага блакавання, паколькі не верыць у такія меры. Гэта можа азначаць, што раней назаўжды забаненыя карыстальнікі могуць вярнуцца на платформу, у тым ліку былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Twitter заблакаваў Трампа ў студзені 2021 года пасля беспарадкаў, якія зладзілі яго прыхільнікі ў будынку Капітолія. Акаўнт Трампа быў заблакаваны «праз рызыку далейшага падбухторвання да гвалту». На Трампа былі падпісаныя амаль 89 мільёнаў карыстальнікаў.

Пасля куплі сацсеткі Маск звольніў пяць топ-менеджараў кампаніі, у тым ліку генеральнага дырэктара Парага Агравала і фінансавага дырэктара Нэда Сігала. Журналіст CNBC Дэвід Фабер паведаміў, што кампанію ўзначаліць сам Маск. Прадпрымальнік плануе ўзяць на сябе ролю галоўнага выканаўчага дырэктара Twitter, але кіраўніком кампаніі ён будзе часова і ў будучыні перадасць паўнамоцтвы іншаму чалавеку.

«Птушка вызваленая»: Маск купіў Twitter і адразу ж звольніў гендырэктара і фінансавага дырэктара
Па тэме
«Птушка вызваленая»: Маск купіў Twitter і адразу ж звольніў гендырэктара і фінансавага дырэктара
Маск прыйшоў у галоўны офіс Twitter з ракавінай
Па тэме
Маск прыйшоў у галоўны офіс Twitter з ракавінай
Insider: Маск предлагал купить Twitter за $41 млрд за несколько дней до возобновления сделки
По теме
Insider: Маск предлагал купить Twitter за $41 млрд за несколько дней до возобновления сделки

Читать на dev.by