Маск хоча пабудаваць горад для супрацоўнікаў сваіх кампаній
Ілан Маск плануе пабудаваць у Тэхасе сотню дамоў для працаўнікоў сваіх кампаній: Boring Company, Tesla і SpaceX, даведаўся Wall Street Journal. Яны змогуць арандаваць жытло па цэнах ніжэйшых за рынкавыя.
Праект атрымаў назву Project Amazing. Забудова будзе адбывацца на плошчы ў тысячы акраў у акрузе Бастроп у 56 км ад Осціна.
Для гэтага Boring Company, якая займаецца пракладкай тунэляў, запартнёрылася з фларыдскім забудоўшчыкам Lennar. Першапачаткова будзе ўзведзена 110 дамоў паблізу ад яе штаб-кватэры. Дата пачатку работ невядомая. Зямля знаходзіцца ва ўласнасці кампаніі Gappes Bass —«дачкі» Boring Company.
У тэхаскім Осціне размешчаная гігафабрыка Tesla, штат якой Маск марыў давесці да 20 тысяч чалавек. Таксама ў гэтай мясцовасці будуецца завод SpaceX.
Мяркуючы з усяго, горад будзе называцца Снэйлбрук (Snailbrook). На дарогах ужо з’явіліся паказальнікі «Сардэчна запрашаем у Снэйлбрук, Тэхас, 2021». Акрамя модульных дамоў тут будзе пабудаваны басейн, адкрытая спартыўная пляцоўка, спартзала і школа. Побач размесціцца рэзідэнцыя Маска.
Прэзідэнт Boring Company Стыў Дэвіс часам апісваў планы па будаўніцтве цэлага горада на ўсеагульных сходах. Гаворка ішла нават пра выбар мэра. Мясцовыя ўлады ўжо зацвердзілі назвы некаторых вуліц, напрыклад, Boring Boulevard, Waterjet Way і Cutterhead Crossing. Boring Company летась прапаноўвала супрацоўнікам арандаваць двух- і трохпакаёвую нерухомасць за $800 на месяц.
У лютым партал The Real Deal паведамляў, што ў рэгіёне напружаная сітуацыя з нерухомасцю. Збольшага з гэтым звязанае жаданне Boring Company самастойна пабудаваць даступнае жытло для сваіх супрацоўнікаў недалёка ад працы.
Читать на dev.by