Маск кантралюе дзве траціны ўсіх дзейных спадарожнікаў

На мінулым тыдні ў космас быў адпраўлены 7-тысячны спадарожнік Starlink. А Ілан Маск цяпер кантралюе блізу дзвюх трацін усіх актыўных спадарожнікаў на арбіце Зямлі, піша The Independent.

1 каментарый

Паводле апошніх даных трэкера CelesTrak, цяпер на нізкай калязямной арбіце абарачаецца 6370 актыўных спадарожнікаў Starlink. Яшчэ некалькі сотняў неактыўныя або былі выведзеныя з арбіты. Лічба за апошнія тры гады вырасла больш чым у 6 разоў і складае 62% ад усіх дзейных спадарожнікаў на арбіце. А яшчэ гэта прыкладна ў 10 разоў больш, чым у найбліжэйшага канкурэнта SpaceX — брытанскага стартапа OneWeb.

Ад моманту запуску ў 2019 годзе спадарожнікавая групоўка інтэрнэт-сэрвісу, які належыць SpaceX, папаўнялася ў сярэднім трыма апаратамі на дзень. Усяго кампанія збіраецца запусціць 42 тысячы спадарожнікаў Starlink. Паводле плана, сэрвіс забяспечыць людзей высакахуткасным інтэрнэтам і тэлефоннай сувяззю з любога пункта планеты. Цяпер ён працуе ў 102 краінах і налічвае больш за 3 млн платных падпісчыкаў.

SpaceX зоймецца вывадам МКС з арбіты амаль за $1 млрд
Па тэме
SpaceX зоймецца вывадам МКС з арбіты амаль за $1 млрд
Starlink всё же заблокирует X в Бразилии
По теме
Starlink всё же заблокирует X в Бразилии

Читать на dev.by