Маск знайшоў гендырэктарку для Twitter — яна прыступіць да працы праз паўтара месяца
Ілан Маск заявіў, што знайшоў варыянт на пасаду СЕО Twitter. Паводле слоў мільярдэра, «яна прыступіць да працы прыкладна праз 6 тыдняў».
Сам бізнэсовец зойме пасаду старшыні праўлення і тэхнічнага дырэктара. Ён будзе адказваць за развіццё прадукту, праграмнае забеспячэнне і працу ключавых сістэм.
Імя новай персоны Маск не называе. Паводле паведамлення Wall Street Journal, ёю будзе кіраўніца аддзела рэкламы і партнёрстваў медыякампаніі NBCUniversal Лінда Якарына. Цяпер сацсетка вядзе перамовы з ёю.
Раней Маск заяўляў, што гатовы сысці з пасады генеральнага дырэктара прыналежнай яму сацсеткі, як толькі падбярэ прыдатную кандыдатуру — чалавека, які «дастаткова дурны», каб пагадзіцца на гэтую працу. Insider адзначае, што Якарына ў гутарках з сябрамі выяўляла цікавасць да Twitter і магчымасці ўзначаліць платформу.
Прэс-служба Twitter на запыты ўсіх медыйных выданняў па-ранейшаму адказвае какашкай.
Читать на dev.by