Маск патлумачыў, чаму інвестарам на карысць яго захапленне кетамінам

Ілан Маск у інтэрв’ю журналісту CNN Дону Леману расказаў, што яму прапісаны кетамін, і патлумачыў, чым гэта добра для інвестараў Tesla.

2 каментарыя

Паводле слоў прадпрымальніка, рэчыва дапамагае яму спраўляцца з «негатыўнымі хімічнымі станамі» накшталт дэпрэсіі.

«З пункта гледжання Уол-стрыт, значэнне мае вынік», — адзначыў кіраўнік Tesla, а таксама касмічнай кампаніі SpaceX і сацсеткі X.

«Для інвестараў, калі я нешта і прымаю, лепш, каб я працягваў гэта прымаць», — дадаў ён, падкрэсліўшы, што вытворца электракараў каштуе столькі ж, колькі ўся астатняя аўтамабільная індустрыя разам узятая. Рынкавая капіталізацыя Tesla складае больш за $553 млрд, цяпер яна займае 15 месца ў спісе самых дарагіх кампаній свету.

WSJ: Маск ужывае забароненыя наркотыкі, кіраўніцтва Tesla, SpaceX занепакоенае
Па тэме
WSJ: Маск ужывае забароненыя наркотыкі, кіраўніцтва Tesla, SpaceX занепакоенае

У студзені Wall Street Journal паведамляў, што Маск ужывае розныя наркотыкі, уключаючы ЛСД, какаін, экстазі і галюцынагенныя грыбы. Гэта турбуе кіраўніцтва і праўленне яго кампаній, а адная з дырэктарак Tesla ў 2019 годзе з гэтай прычыны нават адмовілася пераабірацца на сваю пасаду. Таксама ў матэрыяле гаварылася, што яго прыхільнасць да забароненых рэчываў можа паставіць пад пагрозу дзяржкантракты SpaceX.

Тады Маск адрэагаваў на публікацыю тым, што, паводле ягоных слоў, ён пагадзіўся цягам трох гадоў здаваць адвольныя тэсты на наркотыкі на запыт NASA. У яго пробах нібыта не было знойдзена ні следу наркотыкаў або алкаголю.

У інтэрв’ю Леману Маск прызнаў, што «невялікімі дозамі раз на два тыдні» прымае кетамін. Рэчыва яму прапісанае доктарам.

Сябры праўлення Tesla і SpaceX прымаюць наркотыкі разам з Маскам, каб не хваляваць яго
Па тэме
Сябры праўлення Tesla і SpaceX прымаюць наркотыкі разам з Маскам, каб не хваляваць яго
Інтэрнэт Starlink цяпер працуе на звычайных смартфонах — SpaceX выклала «спадарожнікавы» твіт
Па тэме
Інтэрнэт Starlink цяпер працуе на звычайных смартфонах — SpaceX выклала «спадарожнікавы» твіт
Маск пракаментаваў наяўнасць тэрміналаў Starlink у расійцаў на вайне ва Украіне
Па тэме
Маск пракаментаваў наяўнасць тэрміналаў Starlink у расійцаў на вайне ва Украіне
У ЗША расследуюць ролю Facebook і Instagram у збыце наркотыкаў
Па тэме
У ЗША расследуюць ролю Facebook і Instagram у збыце наркотыкаў

Читать на dev.by