Маск папрасіў супрацоўнікаў Twitter прыпыніць распрацоўку новых функцый праз маштабны збой

Гендырэктар Twitter Ілан Маск загадаў супрацоўнікам спыніць працу над функцыяналам сацсеткі і кінуць сілы на ліквідацыю збою, які здарыўся ўчора, піша The Verge.

3 каментарыя

«Калі ласка, прыпыніце на час распрацоўку новых функцый і займіцеся павышэннем стабільнасці сістэмы, асабліва з улікам Супербоўла, які надыходзіць», — напісаў прадпрымальнік у імэйле да супрацоўнікаў, згадаўшы фінальную гульню чэмпіянату па амерыканскім футболе.

Перабоі пачаліся гэтай ноччу (учора ўвечары паводле ўсходняга часу). Карыстальнікі Twitter у розных краінах на працягу паўтары гадзіны не маглі посціць твіты, а таксама не маглі адпраўляць і чытаць асабістыя паведамленні. Некаторыя атрымлівалі апавяшчэнне, што яны перавысілі дзённы ліміт на публікацыю твітаў пры спробе выкласці свой або рэпоснуць чужы. Камусьці ўдалося абысці «забарону» з дапамогай адкладзенай публікацыі.

У Twitter засталося менш за 550 штатных інжынераў і толькі 20% супрацоўнікаў, якія былі да прыходу Маска
Па тэме
У Twitter засталося менш за 550 штатных інжынераў і толькі 20% супрацоўнікаў, якія былі да прыходу Маска

Кампанія сказала, што ведае пра праблему і спрабуе ўсё выправіць. Некаторыя непаладкі працягваюцца дагэтуль, напрыклад, з асабістымі паведамленнямі, падпіскай на новыя акаўнты і кліентам TweetDeck.

Прычына праблемы пакуль дакладна не вядомая — паводле даных The Information, нават інжынерам Twitter. Як мяркуецца, адное са змяненняў прывяло да памылкі пры апрацоўцы вэб-запытаў.

Маск напісаў, што Twitter сутыкнуўся з шэрагам «унутраных і вонкавых праблем адначасова». І паабяцаў, што працу сацсеткі адновяць сёння.

«Twitter неўзабаве зломіцца»: менш за палову пазасталых супрацоўнікаў пагадзіліся працаваць па новых правілах Маска
Па тэме
«Twitter неўзабаве зломіцца»: менш за палову пазасталых супрацоўнікаў пагадзіліся працаваць па новых правілах Маска

Читать на dev.by