«Працую ад ранку да вечара, 7 дзён на тыдзень»: Маск выступіў на G20 у цёмным пакоі пры свечках
Бізнэсовец выступіў на саміце G20 у рэжыме відэаканферэнцыі, знаходзячыся ў нейкім памяшканні без электрычнасці ў атачэнні свечак.
Маск заявіў, што працуе ад ранку да вечара сем дзён на тыдзень. «У мяне зашмат працы, гэта дакладна», — пачаў сваю прамову мільярдэр. Магчыма, выступ Маска мусіў стаць адказам на заклапочанасць інвестараў наконт яго здольнасці эфектыўна кіраваць Tesla і SpaceX пасля куплі Twitter, бо новы актыў запатрабаваў ад бізнэсоўца сур’ёзных выдаткаў не толькі грошай, але і часу. Бізнэсовец дадаў, што мала хто ўяўляе, якім выпрабаванням ён падвяргае сябе.
Размова зайшла пра змяненні ў Twitter. Маск заявіў, што хацеў бы даць стваральнікам кантэнту магчымасць публікаваць працяглыя відэа на старонках сацсеткі і тым самым зарабляць на жыццё. Падчас інтэрв’ю Маск ухіліўся ад адказу на пытанне пра здольнасць геапалітычных праблем паўплываць на ланцужок паставак матэрыялаў і кампанентаў. Магчымасць укладання ўгоды Tesla з уладамі Інданезіі дзеля доступу да запасаў нікелю Маск каментаваць не стаў, прызнаўшы, што краіна займае важнае месца ў ланцужку паставак кампанентаў для электрамабіляў.
Бізнэсовец патлумачыў такую колькасць свечак у кадры: мільярдэр выказаў упэўненасць у здольнасці чалавецтва перайсці на цалкам аднаўляльныя крыніцы энергіі. Усё пытанне палягае ў тым, колькі часу гэта зойме, растлумачыў ён. Таксама Маск адзначыў засваенне космасу як прыярытэтную задачу для чалавецтва. На думку бізнэсоўца, неверагодна цікава знайсці сляды існавання іншапланетных цывілізацый або руіны тых, якія існавалі мільёны гадоў таму.
Читать на dev.by