Маск прыгразіў забаніць гаджаты Apple, калі яна інтэгруе ChatGPT на сістэмным узроўні

На канферэнцыі WWDC кампанія Apple анансавала фірмовую АІ-навінку Apple Intelligence для сваіх смартфонаў, планшэтаў і камп’ютараў. У адказ на пост пра новую функцыю ад Ціма Кука Ілан Маск абазваў яе «стромным шпіёнскім софтам» і сказаў, што не дапусціць яе ў сваіх кампаніях.

2 каментарыя

Асобна было абвешчана пра партнёрства з OpenAI, у рамках якога ў софце Apple з’явіцца падтрымка ChatGPT на базе GPT-4o, уключаючы «паразумнелую» Siri. Такая магчымасць стане даступная карыстальнікам iOS 18, iPadOS 18, і macOS Sequoia ўжо сёлета. Siri зможа падлучацца да ChatGPT з іх дазволу.

Такія навіны відавочна не ўзрадавалі Маска. Неўзабаве пасля мерапрыемства ён выклаў у Х пост, у якім заявіў, што калі Apple інтэгруе распрацоўкі OpenAI на сістэмным узроўні, то ён забароніць выкарыстоўваць яе прылады на тэрыторыі сваіх кампаній. «Гэта непрымальнае парушэнне бяспекі», — раз’юшыўся мільярдэр. І заявіў, што наведвальнікі будуць здаваць гаджаты на ўваходзе, а захоўваць іх будуць у клетцы Фарадэя — кантэйнеры, які блакуе электрамагнітнае выпраменьванне.

Apple кажа, што прадугледзела меры абароны для юзераў, якія захочуць скарыстацца ChatGPT. Яна абяцае, што іх IP-адрасы будуць у сакрэце, а OpenAI захоўваць запыты не будзе. Таксама на іх будзе распаўсюджвацца палітыка выкарыстання даных ChatGPT.

У іншым пасце бізнэсмен заявіў, што яго трывожыць выкарыстанне Applечужога АІ, якога яна «не разумее» і «не можа зрабіць сама» — але пры гэтым нібыта можа гарантаваць абарону бяспекі і канфідэнцыйнасці карыстальнікаў з боку OpenAI. «Apple паняцця не мае, што насамрэч адбываецца, калі яна перадае вашыя даныя OpenAI. Яна проста прадае вас», — абураецца Маск.

Маск сышоў з OpenAI у 2018 годзе. Ён публічна лаецца з кіраўніком кампаніі Сэмам Альтманам і судзіцца з ёй за адступленне ад першапачатковай місіі. Таксама Маск запусціў свой аналагічны стартап xAI і канкурэнта ChatGPT пад назвай Grok.

OpenAI паказала мадэль GPT-4o — яна «разумнейшая» за папярэднюю і даступная бясплатна
Па тэме
OpenAI паказала мадэль GPT-4o — яна «разумнейшая» за папярэднюю і даступная бясплатна
Маск подал в суд на OpenAI за то, что отреклась от призвания служить человечеству
По теме
Маск подал в суд на OpenAI за то, что отреклась от призвания служить человечеству
OpenAI дапамагае Apple палепшыць Siri, Microsoft не зразумела
Па тэме
OpenAI дапамагае Apple палепшыць Siri, Microsoft не зразумела

Читать на dev.by