Маск загадаў у 1000 разоў павысіць бачнасць сваіх твітаў і сказаў, калі сыдзе з пасады СЕО
Паводле інфармацыі Platformer, Ілан Маск загадаў інжынерам Twitter павысіць ахоп сваіх пастоў праз тое, што яго твіт пра Супербоўл набраў менш праглядаў, ніж прэзідэнта ЗША.
Паводле інфармацыі Platformer, Ілан Маск загадаў інжынерам Twitter павысіць ахоп сваіх пастоў праз тое, што яго твіт пра Супербоўл набраў менш праглядаў, ніж прэзідэнта ЗША.
Падчас фінальнай гульні кубка Джо Байдэн запосціў відэа са сваёй жонкай у падтрымку адной з каманд. Маск таксама запосціў твіт за гэтую каманду. Байдэнаў твіт набраў 29 млн праглядаў, Маскаў — 9 млн. Праз 4 гадзіны гендырэктар Twitter выдаліў яго.
Пасля гэтага Маск прымусіў 80 інжынераў зрабіць так, каб яго твіты былі бачныя большай аўдыторыі, і прыгразіў ім звальненнем. Выданне піша, што пасля гульні Маск нават адправіўся на сваім прыватным самалёце ў Сан-Францыска (там штаб-кватэра Twitter), каб асабіста паразмаўляць з камандай.
Задача мела асаблівую тэрміновасць, і інжынеры ўсю ноч працавалі над сістэмай, якая павышае бачнасць твітаў Маска ў тысячу разоў у параўнанні з іншымі карыстальнікамі. Новы код аўтаматычна прапускаў усе яго твіты праз фільтры Twitter, дзякуючы якім стужка не засмечваецца пастамі з аднаго акаўнта.
Twitter упаў мінулага тыдня праз супрацоўніка, які выпадкова знёс даныя — а праз звальненні няма каму было чыніць
Прычына таго, што твіты Маска не набіралі шмат праглядаў, магла быць у тым, што розныя карыстальнікі сацсеткі блакавалі іх. Хоць нібыта знайшліся і тэхнічныя праблемы, якія перашкаджалі прасоўванню яго твітаў. Цяпер «перавага» Маска перад іншымі акаўнтамі ўжо меншая за тысячаразовую.
Таксама на сусветным урадавым саміце ў Дубаі ў сераду Маск заявіў, што хоча знайсці сабе пераемніка на пасадзе гендырэктара Twitter да канца 2023 года. Тады ён разлічвае дамагчыся фінансавай стабільнасці сацсеткі і выпрацаваць дакладную прадуктовую дарожную карту, каб перадаць кіраўніцтва іншаму чалавеку.
Летась Маск запусціў апытанне сярод карыстальнікаў, ці варта яму сысці з Twitter, і абяцаў выканаць іх жаданне. Карыстальнікі прагаласавалі за сыход Маска, але ён усё яшчэ там.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Доктор, у пациента начались конвульсии :)))