Маск анансаваў шыфраванне асабістых перапісак у Twitter, галасавыя і відэазванкі
Гендырэктар сацсеткі заявіў пра з’яўленне прамой перапіскі паміж карыстальнікамі са скразным шыфраваннем і іншыя функцыі.
«Мы хочам, каб карыстальнікі маглі камунікаваць, не турбуючыся пра сваю канфідэнцыйнасць, не турбуючыся пра ўцечку даных у Twitter, праз якую ўсе іх асабістыя паведамленні трапляюць у інтэрнэт, або пра тое, што, магчыма, хтосьці ў Twitter можа праслухоўваць асабістыя паведамленні», — заявіў Маск.
Бізнэсовец адзначыў, што падобнае «не крута, і гэта здаралася ўжо колькі разоў». Маск звярнуў увагу, што ўзровень шыфравання мае быць вельмі высокім. Кіраўнік кампаніі таксама анансаваў магчымасць весці асабістую перапіску праз відэа і аўдыя.
Паводле яго слоў, з шыфраваннем Маску паабяцаў дапамагчы стваральнік месенджара Signal Моксі Марлінспайк, які ўжо працаваў у Twitter і нават збіраўся ўкараніць гэтую функцыю.
Читать на dev.by