Маск заявіў, што Х будзе канкураваць з YouTube і LinkedIn

Х (экс-Twitter) будзе развівацца як хайрынгавая і відэа-платформа: як піша Bloomberg, на ўчорашнім усеагульным сходзе ўладальнік сацсеткі Ілан Маск і гендырэктарка Лінда Якарына назвалі яе будучымі канкурэнтамі YouTube і LinkedIn.

2 каментарыя

Акрамя гэтага, лідары Х абвясцілі аб намеры стварыць навінавы сэрвіс, які будзе называцца XWire і стане канкурэнтам PR Newswire ад кампаніі Cision.

Паводле слоў крыніцы Bloomberg, Гэта першы раз, калі Маск і Якарына выступілі перад усёй кампаніяй разам. Што будуць з сябе з’яўляць альтэрнатыўныя сэрвісы, яны не ўдакладнілі.

Таксама на сходзе вялася гаворка пра новы плацежны прадукт, які «пашырыць магчымасці людзей і кампаній». Паводле паведамлення The Verge, першыя такія функцыі на платформе з’явяцца да канца 2024 года. Цяпер Х спрабуе атрымаць ліцэнзіі на здзяйсненне грашовых пераказаў у ЗША.

Неўзабаве пасля куплі сацсеткі Ілан Маск разагнаў большасць топ-менеджараў, а таксама звольніў або прымусіў звольніцца многіх супрацоўнікаў. Услед за імі сталі разбягацца рэкламадаўцы. Якарына была прызначаная на пасаду ў маі, каб паправіць узаемаадносіны з імі. Маск тым часам адказвае за развіццё прадукту, уключаючы падпіску.

В Twitter появится два платных тарифа. Будут ли бесплатные, неясно
По теме
В Twitter появится два платных тарифа. Будут ли бесплатные, неясно
X (Twitter) будзе збіраць біяметрыю карыстальнікаў і не толькі
Па тэме
X (Twitter) будзе збіраць біяметрыю карыстальнікаў і не толькі
X (Twitter) получил лицензию на торговлю биткоином и другими криптовалютами в США
По теме
X (Twitter) получил лицензию на торговлю биткоином и другими криптовалютами в США
У Twitter з’явілася функцыя для хайрынгу
Па тэме
У Twitter з’явілася функцыя для хайрынгу
X запусціла аўдыя- і відэазванкі
Па тэме
X запусціла аўдыя- і відэазванкі

Читать на dev.by