Маск заявіў, што супрацоўнікі X атрымаюць свае акцыі, калі дакажуць, што заслугоўваюць гэтага

Бізнэсовец разаслаў ноччу электронны ліст супрацоўнікам сацсеткі, у якім прапанаваў даказаць сваё права на атрыманне апцыёнаў кампаніі.

7 каментарыяў

Паводле даных The Verge, Маск адправіў супрацоўнікам X электронны ліст з прапановай наконт апцыёнаў кампаніі. У лісце пазначана, што X плануе размеркаваць акцыі на аснове рэзюмэ супрацоўнікаў. Гэта азначае, што працаўнікі маюць падаць кіраўніцтву аднастаронкавую справаздачу, у якой апішуць свой унёсак у развіццё кампаніі. На аснове рэзюмэ кіраўніцтва будзе прымаць рашэнне пра выплату апцыёнаў.

Выданне адзначае, што нядаўна павышэнні ў кампаніі былі адкладзеныя, і новыя правілы выплаты апцыёнаў могуць узмацніць напружанасць паміж кіраўніцтвам і персаналам. Таксама крыніцы ў кампаніі паведамілі, што X усё яшчэ вінная супрацоўнікам штогадовыя выплаты па акцыях, якія меліся адбыцца ў красавіку гэтага года. Раней Маск паабяцаў, што супрацоўнікі змогуць абнаявіць свае акцыі, аднак дагэтуль не выканаў абяцання.

X закрыла офіс у Бразіліі праз канфлікт Маска з суддзёй
Па тэме
X закрыла офіс у Бразіліі праз канфлікт Маска з суддзёй
xAI запустил чат-бот Grok-2, который не хуже ChatGPT
По теме
xAI запустил чат-бот Grok-2, который не хуже ChatGPT
Трамп даў інтэрв’ю Маску ў X. Ад самага пачатку ўсё пайшло не так
Па тэме
Трамп даў інтэрв’ю Маску ў X. Ад самага пачатку ўсё пайшло не так

Читать на dev.by