Маску не трэба плаціць $258 млрд: суд адхіліў пазоў інвестараў Dogecoin

Бізнэсовец доўгі час змагаўся з прэтэнзіямі інвестараў, якія абвінавачвалі Маска ва ўплыве на каціроўкі крыптавалюты.

1 каментарый

Акруговы суд Манхэтэна адхіліў пазоў інвестараў, якія абвінавацілі Маска ў тым, што бізнэсовец з дапамогай сваіх паведамленняў у X, з’яўленняў на розных шоу і іншых дзеянняў штучна павысіў кошт Dogecoin. Пазоўнікі ўпэўненыя, што такім чынам Марк і Tesla атрымалі значны прыбытак ад гандлю крыптавалютай.

Нібыта Макс спецыяльна падняў курс крыптавалюты на 36 000% за два гады, а затым дамогся яе абвалу. Таксама ён у красавіку 2023 года змяніў лагатып Twitter на лагатып Dogecoin, што прывяло да скачка крыптавалюты на 30%. Затым бізнэсовец прадаў крыптавалюту на $124 мільёны.

Суд паказаў, што хоць выказванні Маска і выглядаюць экстравагантнымі, напрыклад, заява, што Dogecoin стане галоўнай крыптавалютай у свеце, аднак гэта яшчэ не доказ махлярства. Суддзя падкрэсліў, што «ніводны разумны інвестар не можа спадзявацца на твіты».

Першапачаткова інвестары патрабавалі спагнаць з бізнэсоўца $258 мільярдаў, аднак за два гады разглядаў яны чатыры разы ўносілі змены ў свой пазоў. «Гэта вельмі добры дзень для Dogecoin», — заявіў адвакат мільярдэра Алекс Спіра.

У Бразіліі суддзя заблакаваў рахункі Starlink. Маск назваў яго «дыктатарам»
Па тэме
У Бразіліі суддзя заблакаваў рахункі Starlink. Маск назваў яго «дыктатарам»
Маск заявіў, што супрацоўнікі X атрымаюць свае акцыі, калі дакажуць, што заслугоўваюць гэтага
Па тэме
Маск заявіў, што супрацоўнікі X атрымаюць свае акцыі, калі дакажуць, што заслугоўваюць гэтага
X закрыла офіс у Бразіліі праз канфлікт Маска з суддзёй
Па тэме
X закрыла офіс у Бразіліі праз канфлікт Маска з суддзёй

Читать на dev.by