У ІТ падае медыянны заробак. Ужо ніжэйшы за 4000 рублёў

У ІТ-сектары ўпаў медыянны заробак. Упершыню за 2 гады ён ніжэйшы за 4 тысячы рублёў. Такія звесткі публікуе Белстат.

19 каментарый

Даныя пра медыянны заробак спецыялістаў розных відаў дзейнасці Белстат публікуе два разы на год — у маі і лістападзе.

Улічваецца заробак спецыялістаў у буйных і сярэдніх кампаніях, якія працуюць у Беларусі (ад 100 чалавек).

Паводле даных афіцыйнай статыстыкі, у лістападзе мінулага года медыянны заробак у ІТ склаў 3812 рублёў. Гэта на 10% ніжэй, чым годам раней (у лістападзе 2021 года), і на 8,5% ніжэй, чым у маі мінулага года.

Апошні раз медыянны заробак айцішнікаў быў меншы за 4 тысячы рублёў у маі 2020 года (3500,1 рубля).

Падзенне медыяннага заробку айцішнікаў — гэта следства сыходу з Беларусі ІТ-кампаній, рэлакейту ў тым ліку высока кваліфікаваных спецыялістаў, якія атрымлівалі вялікія заробкі, скарачэння колькасці беларускага ІТ-сектара. 

Медыянны заробак у ІТ па-ранейшаму найвышэйшы ў Беларусі сярод усіх відаў дзейнасці. Але за год (ад лістапада 2021 да лістапада 2022) упала розніца паміж медыянай айцішнікаў і іншых спецыялістаў. Напрыклад, у лістападзе 2021 года медыянны заробак у ІТ была вышэйшы, ніж у горназдабыўной прамысловасці (другое месца паводле ўзроўню зп) у 1,7 разу. Ужо ў лістападзе мінулага года розніца склала ўсяго 16%.

Вось так выглядае топ-10 відаў дзейнасці паводле ўзроўню медыяннага заробку ў лістападзе 2022. Таксама мы паглядзелі, наколькі медыяна айцішнікаў большая за спецыялістаў іншых сектараў эканомікі, і як за год знізілася розніца паміж імі.

Заробкі айцішнікаў-рэлакантаў у Літве амаль у 3 разы большыя, ніж у мясцовых жыхароў
Па тэме
Заробкі айцішнікаў-рэлакантаў у Літве амаль у 3 разы большыя, ніж у мясцовых жыхароў
У EffectiveSoft зніжаюць заробкі для бэнчу — і ў Мінску, і ў Гданьску. Даведаліся чаму
Па тэме
У EffectiveSoft зніжаюць заробкі для бэнчу — і ў Мінску, і ў Гданьску. Даведаліся чаму
У Coherent Solutions (ISsoft) на паўгода замарозілі заробкі. Для ўсіх краін
Па тэме
У Coherent Solutions (ISsoft) на паўгода замарозілі заробкі. Для ўсіх краін
Айтишников с зарплатой 10+ тысяч рублей стало ещё больше. Узнали сколько
По теме
Айтишников с зарплатой 10+ тысяч рублей стало ещё больше. Узнали сколько


Читать на dev.by