Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Мельнічак сышоў з аперацыёнкі ва ўсіх праектах, цяпер на фултайме ў Doctorina

Юрый Мельнічак на пастаяннай аснове далучыўся да медтэх-стартапа Doctorina, якім кіруе гендырэктар Дар’я Царык. Пра гэта беларускі прадпрымальнік і інвестар распавёў у сваіх сацсетках.

Пакінуць каментарый

«Па сутнасці, я ўжо працую над Дактрынай увесь свой час, проста зараз прызнаюся сабе ў гэтым. І вам. Doctorina ўжо выратавала першыя жыцці людзей і выратуе — мільёны жыццяў. Гэта тая магчымасць паўдзельнічаць у чымсьці вялікім, да якой я ішоў», — адзначыў ён. Мельнічак з’яўляецца аўтарам ідэі і сузаснавальнікам стартапа.

Мельніічак згортвае аперацыйную дзейнасць ва ўсіх іншых праектах. Фондам Melnichek Investments цяпер кіруе CEO Паліна Кавальчук. Сваю долю ў Bulba Ventures прадпрымальнік перадаў сузаснавальніку фонда Андрэю Аўсіевічу. Таксама Мельнічак застаецца ў праўленні Gero, Rainbow.ai і OneSoil, але не будзе ўдзельнічаць у іх аперацыйна.

Бізнесмен абвясціў аб новых вакансіях у Варшаве. Doctorina шукае, напрыклад, ML/LLM-інжынераў, бэкендэраў, UX/UI-інжынераў, а таксама менеджараў па прадукце і праектах. Новым супрацоўнікам у рамках кампенсацыі будуць прапаноўваць апцыёны. Акрамя таго, каманда шукае інвестараў і адкрыта да раўнда.

Беларусы робяць АІ-доктара і хочуць дапамагаць мільярдам. Расказваем аб праекце
Беларусы робяць АІ-доктара і хочуць дапамагаць мільярдам. Расказваем аб праекце
Па тэме
Беларусы робяць АІ-доктара і хочуць дапамагаць мільярдам. Расказваем аб праекце
Надворевы стартап Мельнічка прыцягнуў $55 млн у пасяўным раўндзе
Надвор’евы стартап Мельнічка прыцягнуў $5,5 млн у пасяўным раўндзе
Па тэме
Надвор’евы стартап Мельнічка прыцягнуў $5,5 млн у пасяўным раўндзе

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.