Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года

Паглядзелі, як выглядае ІТ-сектар на фоне астатніх галін па выніках мінулага года.

20 каментарыя

Для абазначэння галіны, у якую ўваходзяць ІТ-кампаніі, Белстат ужывае тэрмін «ІКТ» — «інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі».

Заробак — 1 месца

Па ўзроўні заробкаў ІТ-сектар ужо каторы год недасягальны для астатніх сектараў эканомікі. Сярэдні заробак у ІТ (да выплаты падаткаў) стаў рэкордным за апошнія 5+ гадоў (хутчэй за ўсё, гэта гістарычны рэкорд) і склаў 9494,6 рубля. Сысці ў яшчэ большы адрыў галіне дапамаглі, верагодна, гадавыя бонусы і рост курса долара. 

У найбліжэйшага пераследніка — «дзейнасць пасажырскага паветранага транспарту» — сярэдні заробак быў ніжэйшы на 20%, чым у айцішнікаў. Калі параўноўваць з астатнімі відамі дзейнасці, якія трапілі ў топ-10, то заробак у ІТ вышэйшы ў 1,5-2,5 разы. 

Уплыў на рост ВУП — 6-е месца 

Беларуская эканоміка вырасла за мінулы год на 4%. Але карысць ад ІТ выявілася мінімальнай на фоне астатніх галін.

Толькі ўлетку мінулага года ІТ-галіна перастала тармазіць эканоміку ўпершыню за два гады. А па выніках усяго 2024 года станоўчы ўнёсак ІКТ-сектара ў тэмп росту ВУП выявіўся крыху вышэйшым за нуль. Гэта апошняе месца сярод асноўных відаў дзейнасці. 

Доля сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) у ВУП расла на працягу першай паловы 2024 года. Калі па выніках студзеня доля была 3,8%, то пры канцы ліпеня яна вырасла да 4,9%. Па выніках года ІКТ не ўдалося палепшыць гэты паказчык. Як вынік — 6 месца сярод асноўных відаў дзейнасці. 

Выручка — 12-е месца

ІКТ-сектар па выніках мінулага года застаўся па-за межамі топа-10 па росце выручкі сярод асноўных відаў дзейнасці. Што праўда, у другім паўгоддзі сектару ўдалося крыху выправіць становішча — перамясціцца з 13 на 12 месца.

Акрамя таго, у гэты перыяд крыху паскорыўся рост выручкі. Калі па выніках шасці месяцаў выручка ў ІКТ вырасла на 8,8%, то па выніках студзеня-лістапада — на 10,3%.

Рэнтабельнасць — 4-е месца 

Па выніках студзеня-лістапада рэнтабельнасць продажаў у ІТ і сувязі склала 18,4%. Гэта 4-е месца сярод самых эфектыўных відаў дзейнасці.

Чысты прыбытак — 4-е месца

У другой палове мінулага года ІТ-сектар змог палепшыць паказчык чыстага прыбытку.  Агульны чысты прыбытак перавысіў 1,6 млрд рублёў. Гэта амаль на 9%, або на 130 млн рублёў, больш, чым годам раней. 

Колькасць стратных кампаній — 8-е месца 

Пра паляпшэнне фінансавай сітуацыі ў ІКТ у другой палове мінулага года сведчыць і змяненне колькасці стратных кампаній. Калі па выніках першай паловы года Белстат налічыў у галіне 42 стратныя кампаніі, то па выніках студзеня-лістапада колькасць такіх кампаній скарацілася амаль удвая — да 23. Для параўнання: па выніках аналагічнага перыяду 2023 года іх таксама было больш (27).

Адчувальна скараціліся і агульныя страты такіх кампаній — ад 45,1 млн рублёў да 28,7 млн рублёў (-36,5%).

Беларусь у топе эканомік Еўропы, якія растуць. Эканаміст: прычыны — у дутым расійскім попыце і дэфіцыце працаўнікоў
Па тэме
Беларусь у топе эканомік Еўропы, якія растуць. Эканаміст: прычыны — у дутым расійскім попыце і дэфіцыце працаўнікоў
У снежні айцішнікі атрымалі рэкордны за 5+ гадоў заробак
Па тэме
У снежні айцішнікі атрымалі рэкордны за 5+ гадоў заробак

Читать на dev.by