Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы

У ЗША адбыўся гучны судовы працэс, дзе сацсеткі паспрабавалі прыцягнуць да адказнасці не за кантэнт, а за сам дызайн платформаў. І прысяжныя сталі на бок карыстальніка, піша TechCrunch.

Пакінуць каментарый

Суд у Лос-Анджэлесе прызнаў Meta і Google віноўнымі ў халатнасці па справе аб шкодзе сацсетак для псіхічнага здароўя падлетка. Пазаўніком выступала дзяўчына па імені Кэйлі, якой зараз 20 гадоў. Яна сцвярджала, што ў падлеткавым узросце ў яе з’явілася залежнасць ад Instagram і YouTube, што прывяло да трывожнасці, дэпрэсіі і расстройства, звязанага з успрыманнем свайго цела.

Прысяжныя вырашылі, што кампаніі нясуць адказнасць — не за канкрэтныя пасты, а за тое, як уладкаваны іх платформы. У судзе абмяркоўвалі, напрыклад, бясконцую стужку і іншыя механікі, якія прымушаюць карыстальнікаў праводзіць у аплікацыях больш часу. Суд абавязаў кампаніі выплаціць каля $6 млн: прыкладна $4,2 млн павінна заплаціць Meta і $1,8 млн — Google.

Юрысты спрабавалі даказаць, што кампаніі ведалі пра рызыкі для падлеткаў. У судзе паказвалі ўнутраныя дакументы, паводле якіх кампаніі вывучалі, наколькі іх сэрвісы могуць выклікаць залежнасць у маладых карыстальнікаў, і пры гэтым працягвалі ўкараняць рашэнні, якія павышаюць уцягнутасць. Кіраўнікі кампаній, уключаючы кіраўніка Meta Марка Цукерберга, давалі паказанні і абаранялі рашэнні кампаніі — напрыклад, адмену часовай забароны на б’юці-фільтры, якія ўнутры кампаніі лічылі патэнцыйна шкоднымі для дзяўчат-падлеткаў.

Гэтая справа лічыцца паказальнай — свайго роду тэставым працэсам для тысяч аналагічных пазоваў, якія зараз разглядаюцца ў судах Каліфорніі. У апошнія гады ў ЗША расце ціск на тэхнакампаніі з-за ўплыву сацсетак на дзяцей і падлеткаў. Заканадаўства не паспявае за тэхналогіямі, таму барацьба ўсё часцей пераносіцца ў суды.

Кампаніі з рашэннем не згодны і будуць падаваць апеляцыі. Але сам вердыкт ужо можа мець наступствы для ўсёй індустрыі: калі суды пачнуць прызнаваць, што шкоду можа прычыняць уладкаванне платформаў, а не толькі кантэнт, сацсеткам, магчыма, прыйдзецца мяняць алгарытмы, інтэрфейсы і механікі ўцягнення, нават калі гэта запаволіць іх бізнес.

Зумеры посцяць вірусныя ролікі пра офісную рутыну: людзі стаміліся ад глянцу
Зумеры посцяць вірусныя ролікі пра офісную рутыну: людзі стаміліся ад глянцу
Па тэме
Зумеры посцяць вірусныя ролікі пра офісную рутыну: людзі стаміліся ад глянцу
Meta запатэнтавала ШІ які можа весці акаўнт карыстальніка пасля смерці
Meta запатэнтавала ШІ, які можа весці акаўнт карыстальніка пасля смерці
Па тэме
Meta запатэнтавала ШІ, які можа весці акаўнт карыстальніка пасля смерці
У Беларусі перасталі расці сацсеткі. Акрамя адной яна бамбанула
У Беларусі перасталі расці сацсеткі. Акрамя адной, яна бамбанула
Па тэме
У Беларусі перасталі расці сацсеткі. Акрамя адной, яна бамбанула
Чытайце таксама
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі
Google запусціла ШІ-пошук Search Live па ўсім свеце, даступны на беларускай
Google запусціла ШІ-пошук Search Live па ўсім свеце, даступны на беларускай
Google запусціла ШІ-пошук Search Live па ўсім свеце, даступны на беларускай

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.