Meta пачала скарачаць айцішнікаў, тысячы чалавек

У Meta ў сераду пачалася новая хваля скарачэнняў, якая накрые спецыялістаў тэхнічнага профілю, піша CNBC.

4 каментарыя

Колькі менавіта супрацоўнікаў патрапіць «пад нож», невядома. Крыніцы Vox напярэдадні паведамлялі, што працу ў Meta страцяць каля 4 тысяч.

У сакавіку Meta абвясціла пра планы скараціць 10 тысяч супрацоўнікаў у дадатак да тых 11 тысяч, што былі скарочаныя ў лістападзе. Кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг адзначыў, што новыя скарачэнні пройдуць у тры этапы. Першымі пацярпелі рэкруцёры, іх сталі апавяшчаць пра звальненне адразу ж. Другая хваля мелася закрануць тэхнічных спецыялістаў і прызначалася на канец красавіка, а трэцяя мусіла дакаціцца да бізнэс-сегмента (фінаддзела, юрыстаў, эйчараў) у маі.

Паводле інфармацыі CNBC, сярод скарочаных айцішнікаў апынуліся распрацоўшчыкі софту, UX-распрацоўшчыкі, а таксама распрацоўшчыкі віртуальнай і дапоўненай рэальнасці.

На навінах пра масавыя звальненні каціроўкі Meta ад пачатку года падскочылі на 81%. Летась кампанія страціла прыкладна 2/3 рынкавай капіталізацыі.

Meta скарачае яшчэ 10 тысяч чалавек
Па тэме
Meta скарачае яшчэ 10 тысяч чалавек
Тэхнагіганты скарачаюць праслойку менеджараў. Вось чым гэта можа абярнуцца
Па тэме
Тэхнагіганты скарачаюць праслойку менеджараў. Вось чым гэта можа абярнуцца

Читать на dev.by