Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Толькі выдаленне ФБ і ад'езд». Facebook адмовіўся выдаляць інфармацыю пра данаты

Facebook не будзе выдаляць звесткі пра данаты з асабістага кабінета карыстальніка. Пра перапіску з прадстаўнікамі сацсеткі паведаміў заснавальнік BySol Андрэй Стрыжак.

Ад пачатку года людзей, якія данацілі ў 2020 годзе ў фонды BySol/By_help, выклікаюць у КДБ. Супрацоўнікі спецслужбы правяраюць тэлефоны і прапаноўваюць зрабіць данат у дзяржаўныя арганізацыі ў абмен на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.  

10 каментарыяў

Facebook не будзе выдаляць звесткі пра данаты з асабістага кабінета карыстальніка. Пра перапіску з прадстаўнікамі сацсеткі паведаміў заснавальнік BySol Андрэй Стрыжак.

Ад пачатку года людзей, якія данацілі ў 2020 годзе ў фонды BySol/By_help, выклікаюць у КДБ. Супрацоўнікі спецслужбы правяраюць тэлефоны і прапаноўваюць зрабіць данат у дзяржаўныя арганізацыі ў абмен на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.  

Прыводзім тэкст пасту Андрэя Стрыжака з інструкцыямі на выпадак выкліку ў КДБ. Ён раіць тым, хто трапіў у спісы да сілавікоў, пакінуць Беларусь — гэта «адзіная гарантыя супраць пагрозы арышту».

Вялікі разбор тэмы з каментарамі юрыстаў можна прачытаць тут.

  • Юрысты, лічаць, што выпіскі-пацверджанні, а таксама выплата кампенсацыі (данат 10х) — фактычна прызнанне віны. 
  • Журналісты пакуль не бачылі «пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы», якія айцішнікам прапануюць атрымаць пасля яўкі на гутарку і 10х данату ў дзяржфонд. (Аднаму з нашых спікераў, паводле яго слоў, такую пастанову выдалі, другому абяцалі даслаць па пошце.)
  • Калі менавіта такія пастановы сапраўды выдаюць, гэта азначае, што спачатку чалавека прызналі падазраваным (або пазней — абвінавачаным), а затым высветлілася, што ў яго дзеяннях не было складу злачынства. Ці ёсць сувязь паміж яўкай у КДБ з выпіскамі і атрыманнем статусу ў крымінальнай справе — невядома.
  • Такая пастанова можа быць скасаваная ў любы момант.

Фонды BY_help і BySol у Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў снежні 2021 года. Заснавальнікаў Аляксея Лявончыка і Андрэя Стрыжака завочна абвінавачваюць паводле крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання», арт. 361-2. — Заўв.

— У скрынах перапіска аднаго з донараў BySol/By_help з прадстаўніком Meta. 

— З размовы відаць, што галоўная ўразлівасць — звесткі, куды данаціў чалавек, не будуць выдаленыя з кабінета FB Pay. На падставе гэтых звестак сілавікі атрымліваюць сведчанне, што данат з вашага ака йшоў на грамадска-палітычныя фандрэйзары, а не на «коцікаў-сабачак». Сілавікі працуюць са спісамі з банкаў і гэта сёння іх асноўны шлях выхаду на донараў. У спісах не відаць, куды менавіта вы данацілі, а ў вашым FB Pay відаць.

Скрыншоты перапіскі донара BySol/By_help з прадстаўніком Meta. Крыніца: фэйсбук Андрэя Стрыжака.

Што BySol збіраецца рабіць далей

У сувязі з пазіцыяй сацсеткі нашая задача пераканаць карпарацыю ў тым, што яна спараджае пагрозу для больш як 66 000 чалавек, якія былі донарамі двух найбуйнейшых збораў 2020 года. На сёння мы ўжо дабіліся выдалення аднаго з гэтых збораў. АЛЕ: звесткі пра ваш данат захоўваюцца нават калі сам збор выдалены з сацсеткі. Скрыванне/выдаленне збораў не з’яўляецца рашэннем праблемы.

Якія пагрозы застаюцца

Пазіцыя ФБ стварае крытычную ўразлівасць для ўсіх беларусаў, хто данаціць праз ФБ. Трэба лічыць рэальнай пагрозу прызнання любога збору экстрэмісцкім, асабліва калі гаворка вядзецца пра зборы ў падтрымку белкультуры/мовы і ў падтрымку Украіны. Вымаганні могуць стаць пагрозай для яшчэ большай колькасці салідарных, актыўных і неабыякавых беларусаў.

Як сябе засцерагчы?

Сёння ёсць толькі дзве опцыі — выдаленне ФБ і ад’езд з краіны. 

Выдаляць ФБ трэба правільна:

  1. перарэгіструйце свой ак на пошту, якою вы не карыстаецеся і якая не загружаная на вашым дэвайсе. Калі вы гэтага не зробіце, сілавік на працягу 30 дзён, атрымаўшы доступ да вашага дэвайса, зможа аднавіць ваш ак.
  2. выдаліце ФБ і прадумайце легенду (узламалі/скралі/забыўся пароль/выдаліў, каб не было праблем з падпіскамі на экстрэмістаў і г. д.)

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер. 

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoinbc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcasht1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

   

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-14

вот и всё что нужно знать об этой западной хваленой кибербезопасности. никому беглые там не нужны, пока не поздно покайтесь, покажите добровольно свои аккаунты специалистам по кибербезопасности Белоруссии, и возместите в десятикратном размере

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
9

никому беглые там не нужны

Так это ведь прекрасно! Ни военкоматам, ни маньяко-садистам, ни организаторам бесплатных субботников и прочих вариантов бесплатного труда! Одни профиты, как ни посмотри!

-8

ага, только толпы безработных. Мета сократила 11 тысяч сотрудников, взяла и выбросила на улицу. Вы в Белорусии слышали чтобы горизонт или пеленг 11тысяч контрактов за раз не продлил лицам предпенсионного возраста?

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
12

Если бы в Мета люди работали за 200$ в месяц - их можно было бы тоже не сокращать. На уровне погрешности закупок туалетной бумаги одного производственного отдела.

-1

Говорят что скоро специалистам по кибер безопасности которые соучаствуют в репрессиях НЛО прилетит и заберёт часть из них, бягице дурни.

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
-2

и главное: при решении любых проблем всегда внимательно слушайте советы тех, чьи предыдущие советы привели к появлению этих самых проблем. У талантливых людей всегда много хороших советов! Смотрите в следующей серии советы на тему "что делать если вы донатили, удалили фейсбук, выехали из страны, но снова что-то пошло не так"

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 лютага 2023, 22:29

Anonymous
Anonymous
-1

Смысл удалять фб, если не удален аккаунт? Загрузил фб заново, и ... Безграмотная инструкция.

chubaka
chubaka null в undefined
1

В статье описан процесс удаления аккаунта.

Anonymous
Anonymous
0

В статье, как и в заголовке, написано то, что написано. Что имеется в виду, а точнее, что в данном случае реально сработает, понятно и без Вашего пояснения. Так что инструкция безграмотная.

Дмитрий Бородин
Дмитрий Бородин Крипто-программист в Librepay Ltd
0

Донатить через facebook, это просто "гениально"