Meta адмовілася выпускаць канкурэнта Apple Vision Pro — выходзіць задорага

Кампанія адмовілася ад распрацоўкі гарнітуры праз яе патэнцыйны кошт: кіраўніцтва вырашыла, што высокі кошт адпудзіць пакупнікоў.

Пакінуць каментарый

Паводле даных Тhe Information, праект перадавой гарнітуры віртуальнай рэальнасці разглядалі як канкурэнт Appl Vision Pro. Аднак Марк Цукерберг, тэхнічны дырэктар Эндру Босварт і іншыя менеджары даручылі супрацоўнікам падраздзялення Reality Labs спыніць распрацоўку прылады.

Гарнітура насіла кодавую назву La Jolla. Паводле слоў ананімнай крыніцы ў Meta, прылада мелася атрымаць высакакласныя дысплэі micro-OLED звышвысокай разрознасці. Аднак вельмі высокі кошт дысплэяў стаў адной з прычын скасавання праекта.

Meta хацела захаваць цану на прыладу ў межах $1000, але гэта выявілася немагчымым праз дарагоўлю кампанентаў. На думку маркетолагаў кампаніі, менавіта планка ў $1000 з’яўляецца псіхалагічна значнай для спажыўцоў, і прылады з цаной вышэйшай за гэтую будуць нашмат горш прадавацца. Напрыклад, цана будучай Quest 4 можа скласці $500.

Тым не менш гарнітура Meta ўсё роўна выйшла б таннейшай за Vision Pro: прылада Apple прадаецца за $3499. Паводле даных СМІ, кампанія мае праблемы з продажамі прылады і нават адмовілася ад распрацоўкі Vision Pro 2 дзеля выпуску таннейшай версіі першага пакалення гарнітуры.

Паводле даных The Verge, Snap і Meta пакажуць пятае пакаленне сваіх AR-акуляраў Spectacles на штогадовай канферэнцыі Partner Summit у Лос-Анджэлесе 17 верасня. Таксама 25 верасня Meta пакажа ўласную версію AR-акуляраў пад кодавай назвай Orion на канферэнцыі Connect.

Meta заплаціць $1,4 млрд па пазове пра распазнаванне твараў
Па тэме
Meta заплаціць $1,4 млрд па пазове пра распазнаванне твараў
Meta выпусціла самую вялікую і магутную оўпэнсорсную АІ-мадэль у свеце
Па тэме
Meta выпусціла самую вялікую і магутную оўпэнсорсную АІ-мадэль у свеце
Meta закрые еўрапейцам доступ да сваіх АІ-мадэляў
Па тэме
Meta закрые еўрапейцам доступ да сваіх АІ-мадэляў

Читать на dev.by