Meta перастане падтрымліваць Oculus Quest, уладальнікі страцяць доступ да некалькіх функцый

Кампанія паведаміла ў рассылцы карыстальнікам, што ў 2024 годзе спыніць падтрымку VR-гарнітуры Quest першага пакалення.

1 каментарый

Да гэтага часу распрацоўшчыкі будуць працягваць выпускаць абнаўленні, уключна з выпраўленнем крытычных багаў. Пасля 2024 года гарнітура перастане атрымліваць любыя абнаўленні. Ужо 5 сакавіка гэтага года ва ўладальнікаў прылад знікнуць некаторыя сацыяльныя функцыі Horizon Home. Напрыклад, карыстальнікі больш не змогуць ствараць групы або далучацца да іх.

VR-гарнітура Oculus Quest паступіла ў продаж у маі 2019 года. Пры канцы 2022 года Meta паказала Quest Pro з адсочваннем рухаў вачэй і твару. Gizmodo адзначае, што гарнітура першага пакалення была адной з найбольш бюджэтных опцый для карыстальнікаў, такім чынам кампанія спрабавала прыцягнуць аўдыторыю да свайго метасусвету, праз распрацоўку якога нясе вялікія страты.

Meta і Google больш не дамінуюць на рынку інтэрнэт-рэкламы ў ЗША
Па тэме
Meta і Google больш не дамінуюць на рынку інтэрнэт-рэкламы ў ЗША
Meta пагадзілася выплаціць рэкордную суму праз уцечку даных у Cambridge Analytica
Па тэме
Meta пагадзілася выплаціць рэкордную суму праз уцечку даных у Cambridge Analytica
Meta выдаткуе пятую частку сваіх грошай на метасусвет налета
Па тэме
Meta выдаткуе пятую частку сваіх грошай на метасусвет налета

Читать на dev.by