Meta паказала AudioCraft — АІ-сэрвіс для стварэння музыкі паводле апісання

Кампанія паказала новы АІ-інструмент для стварэння музыкі і гукаў. Meta заявіла, што пакуль наборы даных для навучання «не вызначаюцца разнастайнасцю».

Пакінуць каментарый

Паводле даных, AudioCraft з адкрытым зыходным кодам на GitHub складаецца з трох мадэляў. Musicgun стварае мелодыі паводле тэкставага апісання і навучаная на 20 тысячах гадзін музыкі. Правы на трэкі належаць Meta, або кампанія спецыяльна набыла іх для гэтых мэтаў.

Audio Gen генеруе гукі і эфекты навакольнага асяроддзя з дапамогай падказак. EnCodec забяспечвае апрацоўку гуку. Журналісты The Verge пратэсціравалі AudioCraft і назвалі згенераваныя гукі «даволі натуральнымі», а гукі гітары падаліся штучнымі.

Meta забараніла канадцам чытаць навіны праз новы закон, які ўсіх пасварыў
Па тэме
Meta забараніла канадцам чытаць навіны праз новы закон, які ўсіх пасварыў
Лінкальн ці фермер? Meta запусціць чат-бот са штучнымі асобамі
Па тэме
Лінкальн ці фермер? Meta запусціць чат-бот са штучнымі асобамі
Прыбытак Meta за квартал падрос, за паўгода — упаў
Па тэме
Прыбытак Meta за квартал падрос, за паўгода — упаў

Читать на dev.by